У вадаёмы Гродзеншчыны ўсялілі больш за 7 тон рыбы. 21.by

У вадаёмы Гродзеншчыны ўсялілі больш за 7 тон рыбы

13.10.2016 12:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў 11 кастрычніка правяло зарыбленне возера Юбілейнае, Нёмана і Гродзенскага вадасховішча. Усяго ў вадаёмы ўсялілі больш за 7 тон розных відаў рыбы.

Зарыбленне ў адпаведнасці з біялагічным абгрунтаваннем і заключэннем дзяржаўнай экалагічнай экспертызы праводзіцца адзін раз у тры гады. Пры зарыбленні ў няпоўным аб’ёме, у наступныя два гады магчыма ўсяленне дататковага матэрыялу.

«Зарыбленне праводзіцца за кошт сродкаў, атрыманых ад выплаты членскіх узносаў рыбаловаў-аматараў. Напрыклад, гродзенскае возера Юбілейнае зарыблена на 2000 штук такіх відаў: шчупак, карп, карась. Зарыбленне мае палепшыць відавы склад iхцiафаўны вадаёма, а таксама павысіць яго рэкрэацыйную значнасць», — распавёў прадстаўнік таварыства Дзмітрый Сыраквашка.

Акрамя возера Юбілейнае, у Нёман сіламі таварыства ўсялілі 696 кг шчупака (2100 шт.), у Гродзенскае вадасховішча — 3060 кг шчупака (9300 шт.), 1940 кг карпа (8100 шт.) і 1000 кг карася (7100 шт.).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў 11 кастрычніка правяло зарыбленне возера Юбілейнае, Нёмана і Гродзенскага вадасховішча.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика