Востраў малака. Каб пасвіць на ім кароў, трэба спецпропуск. 21.by

Востраў малака. Каб пасвіць на ім кароў, трэба спецпропуск

03.11.2016 10:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чатыры сям'і ў невялікім мястэчку Друя на самай поўначы Беларусі трымаюць у сваёй хатняй гаспадарцы кароў. Увесь сезон яны пасвяцца на вялікім востраве проста пасярод Дзвіны. Адзін бераг ракі — беларускі, а іншы — ужо на тэрыторыі Латвіі і Еўрапейскага саюза.


Два разы на дзень жыхары Друі пераплываюць на чоўнах раку, каб падаіць на востраве кароў. Інтымны працэс здабычы малака адбываецца там ужо некалькі стагоддзяў. Кароў пераганяюць на востраў кожную вясну, а забіраюць назад позняй восенню.


Востраў мясцовыя называюць «бернардынскі» — па левым беразе Дзвіны месціцца былы бернардынскі кляштар XVII стагоддзя. Кароў на востраве трымалі «усе часы», як кажуць мясцовыя. Вядома, што на ім існавала гаспадарка манастыра.

Востраў месціцца на самай мяжы Беларусі з Латвіяй — яна праходзіць проста па правым рукаве Дзвіны. Каб перагнаць кароў на востраў, друйскія даяры атрымліваюць спецпропускі.



Гэтыя чатыры сям'і, якія трымаюць кароў, працягваюць культываваць побыт, які існаваў тут стагоддзямі. Даіць іх вучылі бацькі. Кароў трымаюць выключна для сябе. Малако, здабытае на друйскім востраве, у Мінску маглі б назваць «арганічным» ці «крафтавым» прадуктам.


Побыт гэтых людзей непарыўна звязаны з іх стылем жыцця. Два разы на дзень яны пераплываюць Дзвіну і здабываюць «крафтавае» малако для сябе, а лішкі здаюць дзяржаве па 35 капеек за літр.

Так было тут «усе часы». І, імаверна, скончыцца на гэтым пакаленні друйскіх гаспадароў.


ISLAND OF MILK | ВОСТРАЎ МАЛАКА | BELARUSIAN DIGITAL STORYTELLING from Siarhei Hudzilin on Vimeo.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два разы на дзень жыхары Друі пераплываюць на чоўнах раку, каб падаіць на востраве кароў. Інтымны працэс здабычы малака адбываецца там ужо некалькі стагоддзяў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика