Фота малавядомай рысi у Налібоцкай пушчы: сядзіць на дрэвах, рысіцца ў норах і пакідае мала слядоў. 21.by

Фота малавядомай рысi у Налібоцкай пушчы: сядзіць на дрэвах, рысіцца ў норах і пакідае мала слядоў

19.11.2016 10:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзе на Беларусі жывуць рысі? Чаму мы так мала ведаем пра гэтую вялікую котку? Вучоны паказаў, як выглядаюць беларускія рысі ў дзікай прыродзе і распавёў TUT.BY, што цікавага атрымалася даведацца пра яе апошнім часам.


Рысь, Налібоцкая пушча. Тут і далей — фотаздымкі з архіваў Вадзіма Сідаровіча.

Рэдакцыя TUT.BY прэзентуе цыкл артыкулаў: «Дзікая прырода з Вадзімам Сідаровічам». Прапануем зазірнуць у жывёльны свет Беларусі праз унікальные матэрыялы. Вадзім Сідаровіч — 30 гадоў у заалагічнай справе, доктар біялагічных навук, прафесар. Вучоны мае сядзібу ў Налібоцкай пушчы, дзе праводзіць свае даследванні ваўкоў ды іншых жывёлаў. Фотаапарат і фотапасткі дазваляюць яму сфатаграфаваць тое, што далёка не кожны зможа пабачыць у жыцці.

Чаму людзі дагэтуль мала што ведаюць аб рысі?

Рысь можна сустрэць на раскошных лясных тэрыторыях па ўсёй Беларусі, але іх няшмат — не болей за 400.

Аб рысі мала ведаюць і аматары прыроды, і паляўнічыя, і нават спецыялізаваныя заолагі, не кажучы аб тых, чыё жыццё пераважна адбываецца паміж будынкамі. Адзінкі бачылі гэты жывёльны гатунак у дзікім асяроддзі на ўласныя вочы. Чаму гэтак?


Рысь з узвышэння цікуе мажлівую ахвяру. Налібоцкая пушча

Рысяў няшмат; яны сцярожкія, пакідаюць за сабой даволі мала адзнак дзейнасці. Што тычыцца рысіных тропаў, гэтая параўнальна лёгкая жывёла пры ейных шырокіх лапах далёка не заўжды пакідае відавочныя адбіткі лап, нават на снезе.

Што тычыцца заалагічных ведаў, то дагэтуль няма метадаў даследванняў, якія б падрабязна і з дакладнасцю распавялі пра жыццё рысі.






 

Цяжарная рысь адпачывае недалёка ад нары, дзе народзіць рысянят




Рысь трасе галавой перад фотапасткай

Такі метад даследвання як тэлеметрыя дае толькі каардынаты месцазнаходжання адной жывёлы, з дакладнасцю каля ста метраў, а яшчэ — інфармацыю пра тое, рухаецца рысь, або адпачывае. Ва ўмовах зменлівага асяроддзя гэта нават не дае праўдзівага ўяўлення, менавіта якому асяроддзю рысь аддае перавагу, які ў яе рытм актыўнасці.

Суткі ў засадзе на высокім дрэве

Рысь можа гадзінамі - па маім дадзеным да 32 гадзін — сядзець у засадзе недзе невысока і пільна сачыць, ці не рухаецца дзе мажлівая ахвяра. Гэта надта энергавыдаткавальная дзейнасць, а ў тэлеметрычных дадзеных такое будзе значыцца проста як адпачынак. Увогуле, налічуць столькі лічбаў з гэтай тэлеметрыі, а дасведчанаму воку відаць, што сапраўдных ведаў аб жыцці рыся не гэтак шмат.


Па высокім дрэве, якое прыхіляецца да другога, рысь паднімаецца на самы верх і там можа сядзець доўгія гадзіны.

Дарослыя рысі ледзь не палову часу праводзяць на нейкай вышыні над долам. Падоўгу яны падпільноўваюць ахвяр і там, на вышыні, спяць, каб не выстаўляцца дзеля ўсялякай заедзі (мух ды камароў). Вышыня для палявання рысі - пераважна 2−5 метраў, на нахіленым ветрам дрэве, або выгнутым тоўстым ствале, або на досыць тоўстым суку. Адпачынае рысь вышэй — 4−8 метраў, ледзь не да дзесяці, часцей за ўсё там, дзе адна вялікая елка моцна нахілілася на другую гэткую ж.


Вучоны даследуе вывернуты падчас непагадзі пласт глебы разам з дрэвамі. Там, наверсе, пакінула знакоўкі рысь

Рысь у месцы знакоўкі даследуе, што тут адбывалася раней

Так рысі пазначаюсь дзялянкі свайго жыхарства. Яны драпаюць ствалы дрэваў, абдзіраюць мох, пакідаюць на дрэвах свой пах, — усё каб астатнія жывёлы добра зразумеліі, хто тут гаспадар


Адбітак рысінай лапы на снезе

Каб годна даведацца аб жыцці рысi, трэба ўжываць разнастайныя метады: як «дзедаўскія» (калі за рыссю ідуць па тропах, даследуюць кропкі рысёвага жыхарства), гэтак і параўнальна новыя (тэлемэтрыя, фотапасткі). А галоўнае — паболей быць там, дзе рысь жыве.

Залезці ў нару і не пакінуць слядоў

Нават амаль невядома, дзе рысёвыя маткі нараджаюць рысянят і ўзгадоўваюць іх у першыя месяцы. Тэлеметрычныя звесткі аб гэтым збяднелыя і нешматлікія. Пануе ўяўленне, што рысіныя маткі рысяцца ў ветравалах. Зрэдку гэта насамрэч адбываецца, але гэта пераважна непраўдзівыя думкі. Рысь надта ўразліва да дажджу і заедзі, і з гэтае нагоды для рысёвых матак і рысянят трэба штось больш замкнёнае. Напрыклад — норы.


Падросшыя рысяняты каля воўчай нары




 

Рысяняты сядзяць на паваленым дрэве. Тут і далей у гэтай галерэі - начныя фотаздымкі









Тое-сёе давялося даведацца з дапамогай фотапастак і чытання адзнак дзейнасці рысёвых матак і рысянят.

Насамрэч, рысіныя маткі часцей нараджаюць і ўзгадоўваюць зусім яшчэ малых рысянят у норах: закінутых барсучынах з пашыранымі ваўкамі ўваходамі; у складаных бабровых норах закінутых іхніх паселішчаў са спушчанымі сажалкамі, а таксама ў ранейшых воўчых норах. Звычайна ля ўваходаў у гэтыя норы няма адбіткаў лап рысёвай маткі, бо яна, маючы параўнальна доўгія ногі, запаўзае туды.

Канкурэнцыя: забіць ваўка

Дарослыя рысі забіваюць шмат ваўчанят, нават калі-некалі забіваюць цяжка цяжарных воўчых матак. Асабліва шмат забіваюць лісаў і янотападобных сабак. Уяўляю, як радуюцца гэтаму паляўнічыя — адвечныя ворагі ваўкоў.

Рысёвы пераслед на ваўкоў можа быць настолькі жорсткі, што ў некаторых воўчых ватагах паступова знікаюць ваўчаняты цягам некалькіх гадоў і гэтакая ватага слабее і зусім знікае.

Падобна і з лісамі. У лясных масівах ліса няшмат і гэта па-большасці вынік таго, што яны паслядоўна вынішчаюцца рысямі і ваўкамі.


Часам фотапасткі фіксуюць цікавыя шляхі жывёлаў. На гэтым фотаздымку — воўк

А вось — рысь, якая прайшла за воўкам ужо праз тры хвіліны

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя TUT.BY прэзентуе цыкл матэрыялаў: "Дзікая прырода з Вадзімам Сідаровічам". Фотаапарат і фотапасткі дазваляюць вучонаму сфатаграфаваць тое, што далёка не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика