Магілёўскі пенсіянер патрабаваў справядлівага суда праз пікет каля амбасады Польшчы ў Мінску
30.11.2016 16:30
—
Новости Общества
|
Жыхар Магілёва Уладзімір Пашчанка не згодны з тым, што чалавек, які 2 гады таму прычыніўся да нанясення яму траўмаў, застаўся не пакараны. Каб дамагчыся справядлівага суда, ён выйшаў з пікетам да амбасады Польшчы ў Мінску. Пашчанка лічыць, што злачынцу пакрывае магілёўская міліцыя, таму патрабуе завядзення справы і супраць міліцыянтаў. Уладзімір Пашчанка накіраваў лісты з апісаннем сваёй праблемы ў Адміністрацыю прэзідэнта, а таксама ў амбасады ЗША, Германіі, Польшчы і Вялікабрытаніі. Ён выбраў месцам правядзеньня пікету амбасаду Польшчы, бо лічыць, што «Польшча найбольш варожа ставіцца да Лукашэнкі». На жыхара Магілёва Уладзіміра Пашчанку, які на знак пратэсту супраць бяздзеяння міліцыі пагражаў падпаліць сябе каля амбасады Польшчы ў Мінску, міліцыянеры склалі пратакол. Паводле журналіста Вячаслава Сікоры, які прыехаў з Уладзімірам Пашчанкам з Магілёва, адказны супрацоўнік мінскай міліцыі паабяцаў таксама праінфармаваць кіраўніцтва аб тым, што міліцыянеры ў Магілёве не выконваюць законных патрабаванняў Пашчанкі. «У яго сапраўды быў бэнзін для самаспальвання, але ён адклаў гэтую акцыю, бо было мала журналістаў і яшчэ спадзяецца, што да яго прыслухаюцца», — сказаў Вячаслаў Сікора. Праз невялікі прамежак часу Уладзіміра Пашчанку адпусцілі з міліцэйскага аўтобуса. Ён сеў у аўтамабіль, на якім прыехаў у Мінск, і збіраецца ехаць дамоў. «Міліцыянты сказалі, што ў Магілёў пайшоў сігнал аб праблеме. Гэта яшчэ адна спроба дамагчыся справядлівасці», — сказаў Пашчанка. Карэспандэнту «Радыё Свабоды» Пашчанка падчас пікету казаў, што калі не даможацца справядлівасці ў Беларусі, паедзе ў Маскву і падпаліць сябе там, каля амбасады Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На знак пратэсту супраць бяздзеяння міліцыі ён пагражаў падпаліць сябе. |
|