Актывісты правялі ў Маладзечна акцыю супраць прымусовай працы школьнікаў. 21.by

Актывісты правялі ў Маладзечна акцыю супраць прымусовай працы школьнікаў

03.12.2016 06:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актывісты зарэгістраванай у Латвіі грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва» правялі ў Маладзечна акцыю супраць прымусовай працы школьнікаў. Яна адбылася ў Дзень барацьбы за адмену рабства, які адзначаецца штогод 2 снежня.


Фото: svaboda.org

Акцыя прайшла каля Маладзечанскага райвыканкаму. Актывісты разаслалі перад уваходам дыван і «патрабавалі, каб выйшаў адказны за прымусовую працу школьнікаў і студэнтаў».

Як патлумачыў Свабодзе кіраўнік «Альтэрнатывы» Алег Корбан, акцыя прайшла ў Маладзечна, таму што два месяцы таму там падчас сельскагаспадарчых прац загінула 13-гадовая школьніца.

«Збіралі бульбу. І, як гэта ў нас заведзена яшчэ з часоў СССР, прывезлі школьнікаў. 13-гадовая Вікторыя загінула пад коламі грузавіка. Знайшлі крайняга — кіроўцу. Але ж праблема шырэйшая — трэба пазбаўляцца гэтай савецкай завядзёнкі з эксплуатацыяй бясплатнай працоўнай сілы за кошт школьнікаў і студэнтаў», — сказаў Корбан.

Акцыя доўжылася 40 хвілін. Удзельнікаў здымалі на камеры супрацоўнікі МУС у цывільным.

«Мы перадалі нашы патрабаванні старшыні Маладэчанскага райвыканкаму і будзем спадзявацца, што яны будуць улічаныя», — дадаў Корбан.

«Чтобы наказали не только учителей». Отец погибшей «на картошке» девочки добивается спецрасследования

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыя прайшла каля Маладзечанскага райвыканкаму. Актывісты разаслалі перад уваходам дыван і "патрабавалі, каб выйшаў адказны за прымусовую працу школьнікаў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика