"Выкладчык Паўлавец - здраднік". Ля БДУІР адбыліся пікет і сутычка з дружыннікамі
09.12.2016 18:20
—
Новости Общества
|
Акцыя, арганізаваная грамадзкай арганізацыяй «Альтэрнатыва» на чале з Алегам Корбанам, пачалася ў 15.00 ля галоўнага корпусу БДУІР, дзе працуе выкладчыкам паліталогіі Дзясятак пікетоўцаў прыйшлі з расцяжкай «Выкладчык Паўлавец — здраднік». Удзельнікі скандавалі: «Ганьба фашыстам! Ганьба адэптам «рускага свету!» — Мы хочам паказаць кіраўніцтву ўнівэрсітэту, што ёсць група беларусаў, якія выступаюць супраць так званых прарасейскіх публіцыстаў, — сказаў Неўзабаве з будынку БДУІР выйшлі чацвёра маладых людзей, адзін з іх быў у камізэльцы з надпісам «добраахвотная дружына». Яны пачалі наступаць на пікетоўцаў, завязаўся канфлікт. Да маладзёнаў далучыўся мужчына, які назваўся «выкладчыкам». «Дружыннікі» выхапілі папяровую расцяжку з рук Корбана і пакамечылі яе. Дыялог адбываўся на падвышаных тонах. Асноўнай прэтэнзіяй з боку «дружыны» стала тое, што пікетоўцы «парушаюць грамадзкі парадак». — А ваш выкладчык нічога не парушае, калі распальвае міжнацыянальную нянавісць? — запытаў Корбан. Студэнт Андрэй Карпіцкі меў на камізэльцы адмысловае пасведчанне «дружынніка». На пытанне карэспандэнта Свабоды, якую структуру ён прадстаўляе і чаму нападае на пікет, адказаў: — Дружына — гэта такое ахоўнае абʼяднанне ўніверсітэту. А гэтыя людзі хай не крычаць тут, хай сыходзяць… Нечакана да канфлікту далучыўся прарэктар БДУІР па выхаваўчай працы Дзмітрый Кузняцоў. Ён паведаміў, што «Паўлавец не затрыманы, а проста не выходзіць на працу». Падрабязней пракаментаваць гэтае сцвярджэнне Кузняцоў адмовіўся. Тым часам супрацоўнікі ўніверсітэту выклікалі міліцыю. Алег Корбан з паплечнікамі вырашылі сысці да прыезду праваахоўнікаў, каб пазбегнуць затрымання. — Паўлавец быў класным выкладчыкам. Вельмі добра разбіраўся ў палітыцы, — кажа студэнт Павел, які назіраў за тузанінай — адно шкада, няма ў нашай краіне свабоды слова. — Ц-с-с, лухту кажаш, Паша! — перабіла хлопца аднагрупніца. — Свабода слова ў нас, канечне ж, ёсць. Нагадаем, 6 снежня Следчы камітэт затрымаў адразу двух калумністаў расійскіх выданняў Regnum, Lenta.ru і EADaily. Адзін з іх мінчанін, выкладчык БДУІР Юрый Паўлавец, другі — школьны ахоўнік з Брэста Дзмітрый Алімкін. 9 снежня Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзясятак пікетоўцаў прыйшлі з расцяжкай "Выкладчык Паўлавец - здраднік". Удзелнікі скандавалі: "Ганьба фашыстам! Ганьба адэптам "рускага свету!"
|
|