Амбасадары Швецыі і Фінляндыі: Мы не блакуем сайты і не закрываем газеты. 21.by

Амбасадары Швецыі і Фінляндыі: Мы не блакуем сайты і не закрываем газеты

13.12.2016 14:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Швецыі і Фінляндыі фактычна адмовіліся ад практыцы закрыцця СМІ, няма заблакаваных сайтаў, амбасадары распавялі ў Мінску пра сітуацыю з медыямі ў двух краінах беларускім журналістам.

«На практыцы мы не прымяняем блакіроўку сайтаў і закрыццё СМІ. Аднойчы адная дзяржава папрасіла нас закрыць адзін сайт, бо яны вельмі агрэсіўна пісалі пра іх дзяржаву на рускай мове. Магчыма, мы б закрылі гэты сайт, аднак яны перавялі серверы ў іншую краіну», - прыгадаў амбасадар Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг.

Падтрымаў калегу і пасол Фінляндыі ў Літве Крыстэр Міхельсон. «У законе такая магчымасць ёсць, але яе вельмі складана прымяніць на практыцы», - адзначыў ён.

Дыпламаты прызналі, што прапаганда з'яўляецца праблемай для медыяпрастораў абодвух краінаў, адказваючы на пытанне БДГ.

«Прапаганда забароненая, калі ёсць рашэнне суда. Змагаемся з ёй», - адзначыў Міхельсон.

Па словах Оберга, адзін час у Швецыі працаваў сайт «Спутник.se» (сетка расійскіх сайтаў, створаных для распаўсюду афіцыйнай і прапагандысцкай інфармацыі з Масквы за мяжой, сайт «Спутнік» працуе і ў Беларусі), але ён быў вымушаны закрыцца праз нізкую цікаўнасць да яго чытачоў.

Над тым, каб выпраўляць непраўдзівую ці непрафесійную інфармацыю, дадаў шведскі пасол, працуюць і амбасады Швецыі. «Больш-менш прафесійныя СМІ нават у Расіі ідуць, каб выпраўляць гэтую інфармацыю», - адзначыў дыпламат.

Амбасадары падкрэслілі шырокую даступнасць інфармацыі для СМІ, журналістаў і грамадзянаў у іх краінах: па іх словах, можна даведацца практычна любыя дадзеныя, распаўсюд якіх не быў закрыты ад самага пачатку пад нейкімі тлумачэннямі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Швецыі і Фінляндыі фактычна адмовіліся ад практыцы закрыцця СМІ, няма заблакаваных сайтаў, амбасадары распавялі ў Мінску пра сітуацыю з медыямі ў двух краінах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика