Мінкульт адказаў наконт надання БЧБ- сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці
23.12.2016 18:30
—
Новости Общества
|
Міністэрства культуры адказала на зварот адносна надання бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Адказ на сваёй старонцы ў Facebook У Мінкульце адзначылі, што ў прадстаўленай прапанове «не ўтрымліваецца дакументальнага абгрунтавання і поўнай, дакладнай і якаснай фіксацыі графічнымі сродкамі элемента, якому прапануецца надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці». За подпісам намесніка міністра культуры Алеся Яцко напісана, што «неабходна правесці грунтоўнае навуковае даследаванне з мэтай выяўлення арыгінальных архіўных дакументаў і матэрыялаў», і гэта «патрабуе працяглай працы вучоных і адпаведных фінансавых выдаткаў». Дашкевіч, які забраў адказ з міністэрства і змясціў яго ў Facebook, здзівіўся «глупству фармулёвак». — Адукаваныя людзі кажуць, што ім трэба праводзіць нейкую навуковую працу, каб высветліць, ці быў бел-чырвона-белы сцяг дзяржаўным з 1991 па 1995 год. Не раскопкі ж трэба праводзіць — дастаткова паглядзець, пад якім сцягам прымаў прысягу Лукашэнка. Адказ ні пра што: не сказалі ні «так», ні «не», — распавёў актывіст TUT.BY. Калі пытанне толькі ў фінансаванні, то ён гатовы сабраць сродкі для даследвання талакой, дадаў Дашкевіч. — Нацыянальная сімволіка перастала радыкалізавацца ўладамі, — лічыць актывіст. Ён патлумачыў сваё меркаванне: — На дзяржканалах ў апошні час пра бел-чырвона-белы сцяг выказваліся нейтральна. Збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (які ўжо мае герб «Пагоня») пачаўся пасля Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры адказала на зварот, падпісаны больш за дзесяццю тысячамі беларусаў, адносна надання бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай...
|
|