Каляднае віншаванне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
24.12.2016 12:52
—
Новости Общества
|
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч віншуе жыхароў Віцебскай вобласці са святам Раства Хрыстова. ![]() «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!» Гэтым спевам анёлаў была абвешчана радасная навіна пра нараджэнне ў горадзе Давідавым Бэтлееме Божага Сына. Кожную нядзелю святы Касцёл паўтарае гэты гімн, нагадваючы свету праўду аб прысутнасці Бога на зямлі. «Слова сталася Целам і пасялілася між намі…». (Ян 1,14). Яно нясе свету радасць даравальнай Божай Любові, якая ніколі не пакідае чалавека. Мы пакліканыя прыняць яе ў сваё жыццё і навучыцца дзяліцца ёю з іншымі, такім чынам заносячы святло Бэтлеемскай зоркі тым, хто знаходзіцца яшчэ ў змроку нянавісці, недаверу, самоты, безнадзейнасці. Свята Божага Нараджэння — гэта асаблівы час, калі мы прыгадваем, што зямля не проста прымае Божага Пасланніка, але становіцца Яго жытлом назаўсёды. У такім «суседстве» не можа чалавек адчуваць сябе самотным і пакінутым, ён не павінен планаваць злачынства і крыўды. Аднак гэтае «суседства» становіцца адчувальным толькі праз тых, хто па прыкладзе Дзевы Марыі згаджаецца на Божую волю, прымаючы шчырым сэрцам Добрую Вестку. Няхай Божае Нараджэнне прынясе нам так патрэбны спакой і духоўную сілу, каб зло, якое існуе ў свеце, не знаходзіла больш месца ў сэрцах людзей. Бо іх сэрцы прызначаныя быць утульнай калыскай для Збаўцы, Каторы прыходзіць у гэты свет. А прынесеныя Ім бласлаўленне і ласка няхай будуць крыніцай радасці і трывалай надзеі. Са святам Божага Нараджэння! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч віншуе жыхароў Віцебскай вобласці са святам Раства Хрыстова.
|
|