У Гродне актыўна заліваюць лёд на хакейных каробках і катках. 21.by

У Гродне актыўна заліваюць лёд на хакейных каробках і катках

06.01.2017 16:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У бліжэйшыя дні ў Гродне пачнуць працаваць хакейныя каробкі і каткі. Дзякуючы моцным маразам, ва ўсю ідзе падрыхтоўка ледзяных пакрыццяў у розных раёнах горада, паведамляе hrodna.life.


Калі ў парку Жылібера ўжо можна катацца, то на хакейных каробках яшчэ не. Каб падрыхтаваць там лёд, працоўным трэба некалькі дзён. Гэтак, на добры лёд сыходзіць каля 100 кубаметраў вады. Калі ў каробцы снег утрамбаваны, то прыходзіцца заліваць і падліваць вадой каля шасці разоў, а калі не, то цэлых восем.

Усяго сёлета ў Гродне будзе заліта 10 хакейных каробак і не менш за 3 каткі.



Пакуль толькi адзін каток у парку Жылібера гатовы да катання. У бліжэйшы час зальюць каток на БЛК, які адносіцца да БФСТ «Дынама», а таксама каток каля OldCity. Не выключана, што ў горадзе з’явяцца яшчэ некалькі адкрытых пляцовак для катання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшыя дні ў Гродне пачнуць працаваць хакейныя каробкі і каткі. Дзякуючы моцным маразам, ва ўсю ідзе падрыхтоўка ледзяных пакрыццяў у розных раёнах горада.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика