Гатовы да любых надзвычайных сітуацый. Каму дапамагае авіяатрад у Пастаўскім раёне?. 21.by

Гатовы да любых надзвычайных сітуацый. Каму дапамагае авіяатрад у Пастаўскім раёне?

20.01.2017 13:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Далёка не кожны раён Віцебшчыны можа пахваліцца сваёй авіяцыяй. У паўночна-заходнім рэгіёне вобласці такую маюць, бадай, толькі Паставы. Непадалёку ад горада месціцца атрад Дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы «Авіяцыя» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.


— Установу «Авіяцыя» стварылі ў 2003 годзе на базе аэрадрома «Ліпкі» пад Мінскам. А наша падраздзяленне трапіла ў яе склад 2,5 гады таму, калі праводзілі аптымізацыю органаў пагранічнай службы. Тады вёрталетны атрад пагранслужбы, які размяшчаўся ў Азёрках паблізу Пастаў, і перадалі Міністэрству па надзвычайных сітуацыях.

У «Авіяцыю» МНС мы перайшлі практычна ўсім складам — з тэхнікай і спецыялістамі. Зараз атрад налічвае каля 80 чалавек, на яго ўзбраенні чатыры верталёты — тры АС-355NP «Экюрэль» і адзін Мі-8. Маем свае авіяцыйную, інжынерна-авіяцыйную, аўтамабільную і аэрадромную службы, аддзяленне сувязі. Месца дыслакацыі - урочышча Азёркі - не мянялі, — расказвае начальнік атрада палкоўнік Алег Ярома.

Змена падпарадкаванасці пашырыла поле дзейнасці атрада. Цяпер гэта і правядзенне авіяцыйных аварыйна-выратавальных работ, і забеспячэнне кіравання і сувязі, і апавяшчэнне насельніцтва цяжкадаступных раёнаў пра надзвычайныя сітуацыі, і паветраныя перавозкі.

Атрад цесна ўзаемадзейнічае з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях: спецыялісты абменьваюцца аператыўнай інфармацыяй, выратавальнікі дапамагаюць сачыць за бяспекай палётаў: на аэрадроме дзяжурыць іх пажарны разлік. Плённае супрацоўніцтва існуе і з памежнікамі, работнікамі міністэрстваў унутраных спраў і аховы здароўя.

У пастаўскіх авіятараў вялікая тэрыторыя кантрольных вылетаў. Гэта ўся Віцебская вобласць, часткова Гродзенская (у смаргонскім накірунку), Мінская — да Барысава. Усё, што далей на поўдзень, кантралюе авіяцыйны атрад з «Ліпак».

— Але летам наш АС-355 з экіпажам даволі часта знаходзіцца на аэрадроме ў «Ліпках», — удакладняе Алег Ярома. — Французская машына больш эканамічная за Мі-8. Яе лягчэй падняць у паветра, верталёт больш манеўраны, у час пошукаў на ім зручней аблятаць мясцовасць, дзе неабходна рабіць крутыя развароты, асабліва актуальна гэта на прыгранічных тэрыторыях. І паколькі АС-355 ёсць толькі ў нашым атрадзе, пастаўскія экіпажы дзяжураць і на іншых базах, у прыватнасці, у Гомелі і Пінску.

Часцей за ўсё верталётчыкам даводзіцца шукаць грыбнікоў ды ягаднікаў. Па словах палкоўніка Яромы, рабілі гэта не толькі на Пастаўшчыне, але і ў Расонскім, Докшыцкім, Слуцкім раёнах. Спачатку з паветра аглядалі лясныя паляны, сцежкі. А калі гэта не прыносіла выніку, прыбягалі да дапамогі іншых служб, дзе падказвалі, з якога месца ў апошні раз тэлефанаваў чалавек. Там прызямляліся і высаджвалі спецыялістаў.

Па такім жа прынцыпе арганізуюць дапамогу пагранічнікам. Іх нарады з верталёта аглядаюць мясцовасць, а пры пагрозе парушэння граніцы вайскоўцы працягваюць пошук на зямлі. Мінулай восенню такіх сумесных вылетаў было шмат.

Летась разам з прадстаўнікамі «Газпрома» экіпажы пастаўскіх авіятараў аглядалі з паветра трубы газаправода, які праходзіць па тэрыторыі Беларусі ў Еўропу. І людзей ратавалі: два-тры разы на месяц верталётчыкі перавозілі цяжкахворых у лячэбныя ўстановы буйных гарадоў.

— Нам трэба заўсёды быць у стане павышанай гатоўнасці на выпадак пазаштатнай сітуацыі. Вось чаму мы асвоілі перавозку груза вагой у адну тону ў падвешаным стане. Восенню на вучэннях адпрацавалі пад’ём чалавека ці прадмета з вады. Можа здарыцца рознае, і да ўсяго трэба быць гатовым.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Далёка не кожны раён Віцебшчыны можа пахваліцца сваёй авіяцыяй. У паўночна-заходнім рэгіёне вобласці такую маюць, бадай, толькі Паставы. Непадалёку ад горада...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика