Музычнае падарожжа. 21.by

Музычнае падарожжа

24.01.2017 12:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 студзеня 2017 года ў 18.00 у рамках работы міжнароднай выстаўкі сучаснага мастацтва  "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока" ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца мерапрыемства з канцэртнай праграмай "Музычнае падарожжа" ад вакальна-інструментальнага калектыва BON Voyage.

Прагучыць меладычная, рытмічная, рамантычная, таямнічая музыка краін-удзельніц выстаўкі пад дахам адной галерэі ў адзін студзеньскі мінскі вечар.

Запрашаем правесці чароўны вечар музыкі і мастацтва ў "храме муз". Вас чакае дзівоснае падарожжа, даўжынёй у 13652 кіламетры "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока". У вялікай выставачнай зале мастацкай галерэі працуе міжнародная выстаўка сучаснага мастацтва, якая аб'яднала 30 мастакоў з 28 краін свету.

Удзельнікі выставы - гэта як прызнаныя мэтры сучаснага мастацтва - Зураб Цэрэтэлі (Масква, Расія), Віктар Альшэўскі (Мінск, Беларусь), Любен Генаў (Сафія, Балгарыя), Тудор Збырня (Кішынёў, Малдова), Ульрэх Уфрэхт (Берлін, Германія), Луіш Родригиш (Лісабон, Партугалія), Карнэліў Васілеску (Бухарэст, Румынія), так і маладыя, але ўжо вядомыя ў сваіх краінах мастакі - Тыбо Дырыкс-Вісшэрс (Брусель, Бельгія), Марэк Ярота (Браціслава, Славакія), Ірына Шувалаф (Хельсінкі , Фінляндыя), Андрыс Эглітыс (Рыга, Латвія), Святлана Авінава (Санкт-Пецярбург, Расія). Іх творчасць надзвычай разнастайная, аднак экспазіцыя пабудавана такім чынам, што гэта разнастайнасць успрымаецца як адзінае цэлае, як сімвал агульнай культурнай прасторы.

Пасля знаёмства з мастацтвам візуальным, вас чакае знаёмства з музыкай краін-удзельніц выстаўкі. У канцэртнай праграме прагучаць творы Яўгена Магаліфа (Беларусь), Міраслава Скорыка (Украіна), Фрэдэрыка  Шапэна (Польшча), Эрыка Саці (Францыя), Артуро Кардэліўса (Іспанія), Грыгораша Дзініку (Румынія),Здэнека Фібіха (Чэхія), Эрыка Імрэ Нагя (Венгрыя), Рауля Фераў (Партугалія), Валянціна Левашова (Расія) Іагана Мерца (Аўстрыя), Цьяко Ван Шы (Нідэрланды), Нільса-Эрыка Фагстадта (Фінляндыя), Марына Марыні (Італія), а таксама апрацоўкі народных песень Сербіі, Англіі, Балгарыі.

Музыканты:

  • Святлана Стэфаненка, фартэпіяна,
  • Вольга Перагуд, сапрана,
  • Эла Іванова, скрыпка,
  • Лізавета Вільчык, флейта,
  • Алена Сяргеенка, гітара,
  • Таццяна Беразоўская, пяркусія.

18.00 - сустрэча з куратарам выстаўкі, мастаком, прафесарам Віктарам Уладзіміравічам Альшэўскім.

19.00 - канцэрт вакальна-інструментальнага калектыва BON Voyage.

Адрас: пл. Свабоды, 15

Т. (017) 321 24 30

minskmuseum.by

Кошт білета: 10 руб.

Набыць білеты можна загаддзя ў касе Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага з серады па нядзелю з 11.00 да 18.30.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 студзеня 2017 года ў 18.00 у рамках работы міжнароднай выстаўкі сучаснага мастацтва  "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока" ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика