Маладзечанец праваліўся ў адкрыты люк на пешаходнай дарожцы. 21.by

Маладзечанец праваліўся ў адкрыты люк на пешаходнай дарожцы

25.01.2017 16:11 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аўторак, 24 студзеня, малады хлопец праваліўся у каналізацыйны калодзеж у Маладзечна. Апынулася, што і закрыць яго самастойна немагчыма: люк прымёрз да зямлі. І, відаць. даўно.

Пра гэта здарэнне маладзечанец расказаў у суполцы Маладзечна LIVE ў соцсетках. Вось што ён піша:

— Учора позднім вечарам (24 студзеня. — заўв. РГ) трэба было сустрэць з працы маці. Ішоў па пешаходнай дарожцы ў бок скрыжавання вуліц Вялікі Гасцінец і Гарадоцкай па баку запраўкі «Белнафтахім». Асвятлення на той момант там не было. І раптам, зямля пайшла з-пад ног і я апынуўся ў каналізацыйным калодзежы. Добра, што нічога не зламаў і змог адтуль сам выбрацца, атрымаўшы толькі некалькі моцных удараў. Пасля гэтага паспрабаваў знайсці люк, а ён, здаецца, адкрыты ўжо даўно і моцна прымёрз да зямлі, што я нават не змог зрушыць яго з месца, каб закрыць калодзеж. Каб больш ніхто не праваліўся, я пазначыў гэта месца галінкай ад дрэва.


Фото: vk.com/molodechnolive

«Рэгіянальная газета» паспрабавала высвятліць, хто мог пакінуць люк адчыненым. Аказалася, гэта не так і проста. Спачатку мы патэлефанавалі ў «Камунальнік», на што нам там адказалі:

— А чаму, калі нешта здараецца, абавязкова вінаваты «Камунальнік»? Люкі могуць належаць як вадаканалу, так і цепласеткам. Трэба яшчэ разабрацца, што там за люк.

У ЖРЭУ № 6, на тэрыторыі якога размешчаецца гэты люк, таксама пацвердзілі, што работнікі ЖРЭУ абслугоўваюць толькі наземныя аб’екты.

— Пад зямлю мы не лезем. А там жа побач будоўля, магчыма, будаўнікі і не закрылі люк.

У дыспетчарскай цепласетак сказалі, што там ёсць іх цеплатраса, але аб тым, што рабочыя маглі забыцца закрыць люк, нават гаворкі ісці не можа.

— Я зараз накірую туды хлопцаў, — адказаў дыспетчар, — праз гадзінку ператэлефануйце, пастараемся разабрацца.


Фото: vk.com/molodechnolive

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 24 студзеня, малады хлопец праваліўся у каналізацыйны калодзеж. Апынулася, што і закрыць яго самастойна немагчыма: люк прымёрз да зямлі - і відаць, даўно.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика