На радзіме Быкава пройдзе моладзевы летнік
08.06.2017 12:58
—
Новости Общества
|
У вёсцы Бычкі Ушацкага раёна — на радзіме Васіля Быкава — 14−18 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік, на які запрашаюць хлопцаў і дзяўчат ад 18 да 30 гадоў. За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яго аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка. Кожны дзень іх таксама чакаюць лекцыі, канцэрты, гульні, творчыя сустрэчы пад адкрытым небам. Летась перад удзельнікамі летніка выступалі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Аляксандр Лукашук і іншыя грамадскія і творчыя дзеячы. Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 10 чэрвеня.
|
|