У Мінску пройдзе "агульная дыктоўка" па беларускай мове
21.06.2017 15:12
—
Новости Общества
|
24 чэрвеня ў суботу ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе «Агульная дыктоўка». Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктант па беларускай мове змогуць усе ахвочыя. Дыктант пачнецца ў 12.40 і будзе доўжыцца да 13.40. Тэкст падрыхтаваны спецыяльна да 950-годдзя горада Мінска. Чытаць тэкст будзе Iван Пінігін, акцер Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і іншых сцэн, рэжысёр, дырэктар тэлевізійнай студыі «Око». Арганізатарам конкурсу выступіла ААТ «Лідскае піва». Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце lidskае.by, прыйсці не пазней 12.00 у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана «Мегаполіс», 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116. Пасля дыктанта ўдзельнікаў чакае спецыяльная зона, дзе можна будзе пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца. Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі. Вынікі будуць вядомыя на працягу 2-х працоўных дзён. Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктанце. Арыгінал тэксту будзе выкладзены на сайце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 чэрвеня ў суботу ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе "Агульная дыктоўка". Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктант па беларускай мове змогуць усе... |
|