Жыхары дома з "Чарачнай" хочуць зрабіць свой двор безалкагольнай тэрыторыяй
22.06.2017 08:38
—
Новости Общества
|
Рэзананс вакол «Чарачнай» у жылым доме № 18 на вулiцы Чапаева ў Вiцебску не сціхае. Нагадаем, людзей Непрыемнае суседстваРаней на гэтым месцы знаходзiўся стары жылы дом без камунальных выгод. Пасля зносу некалькiх такіх будынкаў на вуліцы Чапаева іхнія жыхары атрымалi ключы ад новых кватэр. А на месцах, якiя вызвалiлiся, пабудавалі шматпавярховікі. Сотнi людзей павiнны быць задаволеныя. Але не… Самыя актыўныя крытыкi «Чарачнай» — тыя, што пражывае ў двух пад’ездах недалёка ад яе. Большая частка кватэр — з iншага боку будынка. Карэспандэнт праверыў рэакцыю жыхароў дома на сабе. Выпiў пiва ў «Чарачнай» і стаяў побач з пад’ездам. Жаданне выкiнуць выкураную цыгарэту ў сметнiцу выклiкала нервовую рэакцыю дамы з дзiцем. Яна адчыняла дзверы. Бачылi б вы яе вочы! У iх, быццам бы, чыталася: «Дасталi выпiвохi, курыльшчыкi!». Пачуццi жанчыны зразумець можна. Хоць выпiць у «Чарачнай», як i падыхаць паветрам каля яе, нiкому не забаронена. Праблему дрэннай работы вентыляцыi ў пiцейнай установе ўжо вырашылі. Выцяжную трубу «Чарачнай» знялi з фасада дома пасля сходу жыхароў. У закусачнай усталявалi кандыцыянер. Калi пахi грамадскай кропкi харчавання перашкаджаюць, уласнiкi кватэр могуць звярнуцца ў Вiцебскi занальны цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii. Грошы або камфорт?Нядаўна адбыўся чарговы сход жыхароў дома № 18. На сустрэчу прыйшлi прадстаўнiкi мясцовай улады i фiрмы, якой належыць пiцейная ўстанова. Дыялог атрымаўся няпросты. Аргументы за тое, каб закусачная працавала далей, падмацаваныя законам: згодна з ім, нiякiя правы не парушаны. Акрамя таго, горад зацiкаўлены ў развiццi малога i сярэдняга бiзнэсу i папаўненнi казны. Падаткi, у тым лiку i ад дзейнасцi «Чарачнай», выкарыстоўваюць для ўборкi i рамонту вулiц, добраўпарадкавання сквераў, на набыццё грамадскага транспарту і г. д. Але, мяркуючы па рэакцыi жыльцоў, яны чакаюць ад уладаў большага разумення. — На жаль, не ўсе разумеюць сэнс нашага пратэсту. Справа не ва ўстанове, а ў яе размяшчэннi! У жылым доме, памiж пад’ездаў! Зусiм не хочацца, каб, у першую чаргу, дзецi штодня бачылi на ганку «Чарачнай» i сваiх пад’ездаў п’яных, якiя кураць, лаюцца матам, — тлумачыць сваю пазiцыю адзiн з жыльцоў. Змаганне працягнеццаЖыхары дома вырашылi працягваць барацьбу. Адна сям’я прапанавала зрабiць навакольную тэрыторыю таварыства ўласнiкаў свабоднай ад продажу спiртнога i табачных вырабаў. Па прыкладзе месцаў грамадскага прызначэння, многiх паркаў, дзе піць і курыць забаронена. Цiкава, што незадаволеным жыльцам дома нават у галаву не прыйшло расказаць пра тое, што iх турбуе, свайму дэпутату. У прыёмнай гарсавета дэпутатаў журналiсту адразу далi нумар кантактнага тэлефона. Народны выбраннiк Вячаслаў Багдановiч (выбарчая акруга № 3) пацвердзiў, што да яго выбаршчыкi не звярталiся наконт «Чарачнай». Ён запэўнiў, што гатовы з iмi сустрэцца, выслухаць i ўнiкнуць у сiтуацыю. Трэба разумець, што законы ствараюцца для людзей, а не супраць iх. Калi iнтарэсы бiзнесу i простых грамадзян сутыкаюцца, а закон не дапамагае вырашыць канфлiкт i напружанне ў грамадстве нарастае, то трэба разабрацца: наколькi закон дасканалы? Магчыма, настаў час нешта ў iм памяняць? Магчыма, пэўную сiтуацыю трэба разглядаць iндывiдуальна, бо закон не можа прадугледзець усе нюансы нашага жыцця. Сёння на нашых дзяцей звальваецца навала негатыўнай або сумнеўнай iнфармацыi з глабальных крынiц, якiя даросламу чалавеку цяжка кантраляваць. Сям’я можа супрацьпаставiць ёй лад i ўзаемаразуменне ва ўласным доме. Але калi непадалёк ад гэтага дома перыядычна ляжаць п’яныя наведвальнiкi закусачнай, то зрабiць гэта значна цяжэй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэзананс вакол "Чарачнай" у жылым доме № 18 на вулiцы Чапаева ў Вiцебску не сціхае. Нагадаем, людзей абурала рэклама пiцейнай установы і тое, што яна працуе да 11 гадзiн...
|
|