У "віцебскіх Курапатах" стварылі новы мемарыял
10.07.2017 13:20
—
Новости Общества
|
Актывісты ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» паставілі 16 мэмарыяльных крыжоў на ўзлеску каля вёсак Хайсы і Дрыколле. Паводле ўспамінаў мясцовых старажылаў, у 1937−1940-я гады тут адбываліся «сталінскія расстрэлы». А сёлета ўвесну «чорны капальнікі», шукаючы спажывы, павыкідвалі на паверхню чалавечыя косьці зь безыменных магілаў.
13 крыжоў зьявіліся днямі ў суседнім ад вёсак лесе, дзе вяскоўцы знайшлі выкінутыя з зямлі чалавечыя парэшткі. Столькі ж раскопаў сёлета 53-і пошукавы батальён, выкліканы мясцовымі ўладамі, і навуковец Алег Іоў, на запрашэнні якога настойвалі актывісты. Яшчэ тры крыжы паставілі на ўваходах на сымбалічныя «могілкі». ![]() З часам з’явіцца і больш грунтоўны помнік трагедыі, кажа заснавальнік ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» Ян Дзяржаўцаў: «Мы маем намер паставіць жалезныя крыжы, якім не страшнае ніякае прыроднае ўздзеянне. Мы мусім гэта зрабіць, бо мясцовыя ўлады нашу ідэю ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў Пошукавы батальён з’ехаў, забраўшы з сабой некалькі мяхоў чалавечых парэшткаў і фрагмэнтаў адзення ды абутку, знойдзеных у раскопах. Аднак працавалі пошукавікі не дужа сумленна: пасля іх на зямлі засталіся і чалавечыя косці, і рэчы. Усё гэта мы сабралі ды пахавалі ў сымбалічнай магіле — там, дзе быў адзін з раскопаў „чорных капальнікаў“, пазней паглыблены пошукавікамі». ![]() ![]() ![]() ![]() На адным з крыжоў актывісты прымацавалі шыльду «Урочышча Хайсы. Месца масавых расстрэлаў грамадзянаў Беларусі падчас сталінскага тэрору ў 1937−1940-я гады». На другой мэмарыяльнай таблічцы згадана імя расстралянай 30 красавіка 1938 году нібыта за антысавецкую дзейнасць у складзе «латыскай контррэвалюцыйнай арганізацыі». ![]() Падчас раскопак быў знойдзены фрагмэнт жаночага грабеньчыка, на якім надрапана імя «Оля» і частка прозвішча меркаванай гаспадыні. Удзельнік грамадзкай ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» Андрэй Кешанюк і вызначыў, што грабенчык мог належыць расстралянай жыхарцы вёскі Матушова Лёзненскага раёну, 28-гадовай настаўніцы Вользе Данцыт. ![]() Віцебскія актывісты працягваюць даследаванні. З архіўных звестак ім удалося даведацца прозвішчы яшчэ 62-х чалавек, расстраляных у віцебскай турме НКУС у адзін дзень з Вольгай Данцыт, прычым паводле таго самага абвінавачання — за нібыта дзейнасць у «латыскай контррэвалюцыйнай арганізацыі». Верагодна, гэтыя людзі таксама былі расстраляныя ва ўрочышчы каля вёскі Хайсы. ![]() Пра трагічныя падзеі прысутным расказаў Дзьмітры Ганчароў, мясцовы жыхар 1928 году нараджэння: «Мы з сябруком пайшлі шукаць цяля, якое згубілася. Было гэта да вайны, у 1937-м ці 1938 годзе. Глядзім, а ў лесе каля чыгункі стаіць дзядзька ў скураной куртцы, які нікога далей не пускае. Перад тым мы стрэлы ў лесе чулі, некалькі начэй запар. Сваё цяля мы пазьней знайшлі, яно ў балоце загразла… А яшчэ адзін аднавясковец знайшоў у лесе страшнейшую знаходку. Былі арыштавалі старшыню нашага калгаса па прозвішчы . Я з ягонай дачкой сядзеў у школе за адной партай. Яго забралі нібыта за тое, што быў польскі шпіён. А празь нейкі час сусед знайшоў у лесе ягоны пінжак — рукаў з зямлі тырчаў. Сказаў жонцы, тая кінулася бегчы шукаць, але людзі ў скураных куртках у лес нікога не пускалі. Каму ўдалося абдурыць варту, той казаў, што там зямля варушыцца». ![]() Удзельнікі ініцыятывы «Хайсы — «віцебскія Курапаты» ўжо трэці год збіраюць сведчаньні тых, хто ведае пра «сталінскія расстрэлы» ў гэтых мясцінах. З той самай пары, як чалавечыя парэшткі ва ўрочышчы Хайсы . Тады, у 2014 годзе, былі ўсталяваныя першыя мэмарыяльныя крыжы, і цяпер адлеглаць паміж двума самаробнымі мэмарыяламі складае каля паўкілямэтра. Зрэшты, можна лічыць гэты мэмарыял і адзіным, бо расстрэлы, паводле старажылаў, адбываліся на розных участках лесу. Аднак, нягледзячы на існаваньне жывых сведак, мясцовыя ўлады ўпарта прытрымліваюцца версіі, што невядомыя масавыя пахаванні ўтварыліся падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў лесе каля вёсак Хайсы і Дрыколле стрэламі ў патыліцу забівалі ахвяраў фашызму, але ніяк не сталінізму. ![]() Віцебскія актывісты каб гістарычная праўда стала здабыткам шырокай грамадзкасьці, а памяць бязвінных ахвяраў была ўшанаваная належным чынам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісты ініцыятывы "Хайсы - віцебскія Курапаты" паставілі 16 мэмарыяльных крыжоў на ўзлеску каля вёсак Хайсы і Дрыколле. Паводле ўспамінаў мясцовых старажылаў, у... |
|