Дзяцінства ў Гродне пачатку 80-х: "Шанхай" на беразе Нёмана, Шура-Бура ды "Палестына". 21.by

Дзяцінства ў Гродне пачатку 80-х: "Шанхай" на беразе Нёмана, Шура-Бура ды "Палестына"

22.07.2017 08:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

TUT.BY друкуе наступную гісторыю ў рамках конкурса «Город моего детства»: сярод дасланых чытачамі гісторый аб Гродна, які яны памятаюць з юнацтва. Вы прагаласуеце за лепшую, мы — ўручым аўтару 100 рублёў. Умовы конкурсу можна знайсцi тут.
Другое апавяданне ад гродзенскага журналіста Андрэя Мялешкі. Ён узгадвае пра сваё дзяцінства ў Гродне.


Разам з бацькам, Валянцінам Мялешкам, на адной з гродзенскіх вулічак Фото: из личного архива

 — Тэрыторыя майго дзяцінства ў Гродне 80-х гадоў мінулага стагоддзя — гэта як «маленькія лапікі з вялікага дывана жыцця горада». Гэтыя «лапікі» заязаныя з рознымі раёнамі гораду, якія маюць розныя назвы.

«Шанхай», што на беразе Нёмана

Раён з такой назваю звязаны з маім дзяцінствам. Менавіта сюды на пачатак вуліцы Падольная, што каля самога Нёману, бацькі вадзілі мяне ў дзіцячы садок. Садок той стаіць на гэтым самым месцы і сёння. Адрамантаваны, і цяпер у ім пачатковыя класы адной з гродзенскіх школ. Недалёка ад садка мой бацька працаваў ў будынку, які яшчэ за «польскім часам» служыў казармаю для майго дзеда (цяпер у гэтым будынку месціцца «Веранда», кавярня, вокны якой «глядзяць» на Нёман).

Дзед мой быў абаронцам Варшавы ў 1939 годзе, і менавіта з «Шанхаю» іх частку накіравалі у Варшаву. Праз «Шанхай» праходзіць чыгунка, якая нібыта падзяляе «не бандыцкую» вуліцу Падольную з маленькімі вулічкамі і завулкамі на самым бандыцкім раёне горада — «Шанхаі». Тут існуе пяць Падольных завулкаў, а над імі месцяцца могілкі. Спярша ідуць праваслаўныя, дзе можна знайсці магілу маці Багдановіча і ваяроў вайны 1812 года, а потым каталіцкія, дзе дамінантаю з’яўляецца помнік Элізе Ажэшкі. Скончваецца «Шанхай» вуліцай Прыгараднай і Крайняй, што ўпіраюцца ў вайсковыя могілкі. Пра «Шанхаі» заўсёды падчас майго дзяцінства хадзілі легенды і паданні пра вялікую колькасць злачынцаў, якія нібы тут жылі.

Казалі, што вялікім гонарам для гарадзенца гадоў 30 таму было прайсціся праз «Шанхай», каб цябе ніхто «не зачапіў», і застацца жывым. Самым цікавым і магічным для мяне ў дзяцінстве з’яўляўся чыгуначны мост перад уваходам ў «Шанхай». «Гэты мост — казаў мне бацька, — Самы кароткі шлях з «Шанхая» у «Палестыну».

«Палестына» з яе сем Дальніх завулкаў

Гродзенская «Палестына» ў савецкі час 80-х ХХ стагоддзя была адзіным з самых далёкіх раёнаў гораду. Сюды мы прыходзілі па розныя цікавыя рэчы. Упершыню я змог патрапіць сюды хіба ў пятым класе, калі аднакласнік завёў да сваіх бацькоў, якія жылі на 4-м Дальнім завулку. Менавіта тут мне дзядзькі з татуяванымі зоркамі на плячах і каленях, нейкія суседзі аднакласніка, адрамантавалі зламаны сцізорык

У таямнічую «Палестыну» вяла чыгунка, мы заўсёды праходзілі каля яе. Тут можна было знайсці нешта цікавае: ці каляровыя шкляныя шарыкі, што прывозіліся ў гродзенскі шклозавод, ці якую манету, што выпадкова выпала з цягніка Варшава — Санкт-Пецербург, ці пачак ад цыгарэт, які выкінуў у вакно які-небудзь замежнік. Такія скарбы меў амаль кожны з маладзёнаў. Тут таксама можна было знайсці які небудзь шруб ці болт, з якога паклаўшы яго на рэльсу перад цягніком пасля праехаўшага цягніка шукаць атрымаўшыся кавалак жалезіны падобны на сцізорык.


Цёця, Зоя Мялешка, маленькі Андрэй і маці, Святлана Мялешка Фото: из личного архива

«Мост даўжынёй у два тыдні»

Кожны з пяці гарадзенскіх мастоў, праз якія гарадзенцы пераяджаюць ці пераходзяць праз раку Нёман, маюць свае таямніцы. Аднак самым цікавым для мяне ў дзяцінстве быў мост праз маленькую рачулку Ласасянку, каля таго месца, дзе рачушка ўпадае ў Нёман. Гэта былая вёска Ласосна, а цяпер жылы раён Гродна. Менавіта тут можна было злапаць вудай стронгу (форель). Яна, кажуць, заходзілася сюды на нераст з Балтыкі. І гэта месца, дзе да таямнічасці старых сценаў трэба дадаць легенду пра тое, менавіта на гэтым месцы праходзіла мяжа паміж Расейскай імперыяй і Каралеўствам польскім і пераехаўшы мяжу 31 снежня у Каралеўстве — 14 студзеня прыяджаў ў імперыю Расейскую. Зараз праз гэты мост пралягае дарога — выезд з гораду ў накірунку да Аўгустоўскага каналу. Аснова маста засталася старая.

«Шура-Бура»

А каля іншага гродзенскага маста — чыгуначнага было месца, а дакладней горка, дзе я бавіўся са сваімі сябрамі. Горка мела назву Шура -Бура і цягнецца яна ад завода Карданных валаў да самага Нёману. Мы, дзеці 70−80-х, любілі бавіцца на гэтай горцы асабліва ўзімку. Тут едзілі на лыжах і санках, падкладалі ранец і спускаліся на ім з горкі. Асаблівай асалодай былі дзьве цікавы рэчы — на сваіх маленькіх саначках разагнацца і паляцець на вялікай хуткасці ажно на сярэдзіну замёрзшага ў тыя гады Нёмана. Жыхары вуліц Гарнавых і Чырвонапартызанскай і Леванабярэжнай пераходзілі Нёман, рызыкуючы сваім жыццём, хадзілі на Скідзельскі рынак альбо на стары піўзавод. Другой цікавай забавай было пракаціцца так званым «паравозікам» чапляючы свае малыя санкі да вялізных саней, што прыносілі хлопцы з Леванабарэжнай. Бывала, што такі «паравоз» меў ў даўжаню 10 -12 санак.

Школа «дзевятка»

Маёй першай школай была старая «дзевятка», школа пад нумарам 9, будынак якой і зараз стаіць на вуліцы Гарнавых, амаль у цэнтры гораду. У верасні 1981 я пайшоў ў першы клас. Першай маёй настаўніцай бала Вера Максімаўна. Жанчына ў гадах, яна адразу пачала мяне перавучваць з пісання левай рукой на правую. Гэта давалася ёй з цяжкасцю, і яна магла крычаць на нас вучняў і, бывала, што прымяняла фізічныя пакаранні. Прыбіральні ў той школе былі на вуліцы і хлопчыкі і дзяўчаткі ледзь паспявалі збегаць у іх на перапынку паміж урокамі. З майго дзяцінства ў гэтай школцы я ўзгадваю два цікавыя моманты. Першы звязаны з тым, што за школай быў вялікі сад, куды мы лазілі пасля ўрокаў па яблыкі.

А яшчэ цікавым моментам вучобы было калі памёр Леанід Ільіч Брэжнеў. Халодным лістападаўскім днём 1982 году нас адпусцілі са школы. Мы, малыя шкаляры сустрэлі гэтую жалобную падзею воклічамі «ура» і радасцю, за што нашых бацькоў на наступную раніцу выклікалі ў школу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
TUT.BY друкуе наступную гісторыю ў рамках конкурса "Город моего детства": сярод дасланых чытачамі гісторый аб Гродна, які яны памятаюць з юнацтва. Вы прагаласуеце за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика