У Каменнай Горцы ў Мінску хлопчыка ўкусіла гадзюка
13.08.2017 15:52
—
Новости Общества
|
«Майго сына Яна ўкусіла змяя», — паведаміў «Нашай Ніве» яго бацька Даніла Лях. Няшчасны выпадак здарыўся ў сераду, і цяпер, калі жыццю хлопчыка нічога не пагражае, бацька вырашыў паведаміць пра гэта СМІ. Яну 10 гадоў, ён навучэнец беларускамоўнай 23-й гімназіі. У аўторак днём хлопец выйшаў з пад’езда ў двор вуліцы Кунцаўшчына, і адразу ўбачыў дзяцей, якія згуртаваліся ў адным месцы і нешта разглядаюць. Ён таксама зацікавіўся, падышоў - проста перад пад’ездам ляжала змяя. Дзеці яе штурхалі, гуляліся. Янка таксама прыняў удзел у агульнай забаве, аднак як толькі паднёс да змяі палец, тая яго ўджаліла. Хлопчык вельмі перапалохаўся, прыбег дамоў, плакаў: з указальнага пальца сачылася кроў. Спачатку маці вырашыла дзяжурна адвесці яго ў паліклініку, але па дарозе туды яму стала дрэнна: Ян збялеў і перастаў бачыць. Тады ўжо бацькі выклікалі хуткую і МНС. «Ніхто не чакае сустрэць гадзюку на прыступках свайго дома ў горадзе. Гэта ж не лес. Таму для нас гэта быў форс-мажор, а Янка не ведаў, як трэба сябе паводзіць са змяёй», — каментуе здарэнне бацька. Хлопчыка прывезлі ў рэанімацыю 3-й гарадской дзіцячай бальніцы, дактары якой спачатку сумняваліся, што ўкусіць малога ў горадзе магла гадзюка, маўляў, адкуль яна ўзялася ў Мінску? Усе былі ўпэўненыя, што гэта мядзянка. І толькі калі МНС вынеслі вердыкт — гэта гадзюка звычайная, бо вочы ў яе з вертыкальным разрэзам, спрэчка спынілася. Яну ўвялі сываратку-супрацьяддзе, некалькі дзён ён правёў у рэанімацыі. Цяпер яго стан стабільны, хлопчык адчувае сябе добра. Праўда, да гэтага часу уджаленая рука застаецца ў ацёках і гематомах. У бальніцы ён правядзе яшчэ мінімум тыдзень. Бацькі расказалі «Нашай Ніве», што яны вельмі ўдзячныя дактарам і спадзяюцца, што ніякіх наступстваў для арганізма атрута мець не будзе. Віноўніцу ж здарэння амаль адразу адлавілі супрацоўнікі МНС, хаця яна спрабавала збегчы, змясцілі ў слоік і ізалявалі. Нагадаем, 3 жніўня супрацоўнікі МНС Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Майго сына Яна ўкусіла змяя", - паведаміў "Нашай Ніве" яго бацька Даніла Лях.
|
|