У Віцебску побач з былым касцёлам Святога Антонія пракладаюць трубаправод
07.09.2017 09:04
—
Новости Общества
|
У Віцебску на правым баку вуліцы Леніна — недалёка ад месца, дзе знаходзіўся Трубаправод пракладаюць метадам гарызантальнага бурэння. Буравая ўстаноўка ўсталяваная на вуліцы Леніна насупраць дома № 40, а іншы канец свідравіны вывелі насупраць дома № 2 — прыкладна ў 20-ці метрах ад таго месца, дзе быў касцёл. Наколькі можна меркаваць, лінія вадаправода праходзіць амаль пасярэдзіне сучаснага тратуара на ўсходнім баку вуліцы Леніна і ўсходняй забудовы, якія існавала тут да пашырэння гэтай гарадской магістралі. Археолаг, які прысутнічаў на пляцоўцы, паведаміў, што працы вядуцца пад навуковым наглядам: усё, што дасталі з двух катлаванаў, глядзелі спецыялісты. Ён запэўніў, што пракладаць трубаправод праз фундаменты былога касцёла нікому не дазволяць. Нагадаем, што ў 2007 годзе падчас падобных прац на плошчы Свабоды пашкодзілі парэшткі Свята-Мікалаеўскага сабора (да перадачы праваслаўным — касцёла Святога Іосіфа). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Археолаг, які прысутнічаў на пляцоўцы, паведаміў, што працы вядуцца пад навуковым наглядам. |
|