Цяпер ён кожны дзень успамінае, як хадзіць: сабака з прытулку пад Валожынам дачакаўся інваліднага вазка. 21.by

Цяпер ён кожны дзень успамінае, як хадзіць: сабака з прытулку пад Валожынам дачакаўся інваліднага вазка

11.09.2017 13:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ужо некалькі дзён сабака-інвалід з прытулку ў Алешчанятах, што на Валожыншчыне, вучыцца карыстацца спецыяльным інвалідным вазком. Падрабязнасці паведамляе выданне «Рэгіянальная газета».


Фота забяспечана Аленай Крэйніс, з сайту rh.by

— Цяпер Блэйд успамінае, як хадзіць, — дзеліцца радасцю гаспадыня прытулка Алена Крэйніс. — З кожным днём у яго атрымліваецца ўсё лепш і лепш.

Пра інвалідны вазок для свайго гадаванца — аўчаркі Блэйда — Алена і Ігар Крэйнісы марылі даўно. І вось дзякуючы замежным фінансавым куратарам мара здзейснілася.

Блэйд трапіў у прытулак зімой. Сабаку з перабітым пазваночнікам і адсечаным хвастом знайшлі куратары ў канаве ля мінскай кальцавой дарогі. Яны і прывезлі сабаку да Крэйнісаў.

Увесь гэты час, па словах Алены, сабака поўзаў пры дапамозе пярэдніх лап.


Калі прывезлі пасылку з Санкт-Пецярбурга, Блэйд сумленна нёс варту і доўга не хацеў пускаць у двор чаканых паштальёнаў.

— Паштовая машына так доўга сігналіла, што аж суседка выйшла, — прыгадвае Алена.

Усе раменчыкі на вазку гаспадары адрэгулявалі. Блэйд асвойвае тэхніку. Праўда, пакуль сабака хутка стамляецца. Паўгадзіны паходзіць, кажа Алена, а потым дзве ляжыць.

Ці знойдзе Блэйд гаспадароў, якія забяруць яго з прытулку? Па назіраннях Алены, гэта малаверагодна. Хіба што нехто з-за мяжы захоча ўзяць аўчарку-інваліда. Такія выпадкі ў Алешчанятах здараліся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика