Рыхтуюцца да чэмпіянату свету: віляйчане сталі лепшымі ў конкурсе вальшчыкаў лесу ў Расіі. 21.by

Рыхтуюцца да чэмпіянату свету: віляйчане сталі лепшымі ў конкурсе вальшчыкаў лесу ў Расіі

12.09.2017 14:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каманда лесарубаў Мінскай вобласці вярнулася дамоў з перамогай з чэмпіянату ў Расіі. У камнду ўваходзілі два работнікі Вілейскага доследнага лясгаса Валеры Дуровіч і Мікалай Ярошык.


Фото с сайта rh.by

Як расказала «Рэгіянальнай газеце» Анастасія Дакучаева, прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі, па колькасці набраных балаў камандзе з Мінлясгаса не было роўных.

Высокі прафесіяналізм пацвердзіў леташні чэмпіён Валеры Дуровіч. Ён набраў 1629 балаў і апярэдзіў на 19 ачкоў чэмпіёна Расіі Іллю Швяцова.

Лепшы вынік у практыкаванні «Замена ланцуга» паказаў віляйчанін Мікалай Ярошык, а ў выніковым пратаколе ён заняў другі радок (1624 балы).

Першае месца ў Беларусі і ў агульнакамандным заліку. Зборная, у склад якой уваходзілі работнікі Вілейскага лясгаса, а таксама Сяргей Шкудроў з Беразіно, апярэдзіла бліжэйшых супернікаў - расійскую каманду № 1 - на 59 балаў.

Чэмпіянат Расіі «Лесаруб-2017» сёлета ладзілі ў Петразаводску ў Карэліі. У ім удзельнічалі каля 130 лесарубаў, пардстаўнікі 27 каманд.

Зараз вілейскія лесарубы рыхтуюцца да чэмпіянату свету ў Нарвегіі, які правядуць ў жніўні 2018 года. Летась чэмпіёнам свету на спаборніцтвах у Польшчы стаў Валеры Дуровіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як расказала "Рэгіянальнай газеце" Анастасія Дакучаева, прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі, па колькасці набраных балаў камандзе з Мінлясгаса не было...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика