У Маладзечне шахматыст ударыў у твар саперніка за тое, што той выйграў. 21.by

У Маладзечне шахматыст ударыў у твар саперніка за тое, што той выйграў

21.09.2017 13:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здарэнне адбылося яшчэ ў канцы ліпеня, але крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» узбуджаная 18 верасня.

Гісторыя пачалася адным летнім вечарам, калі 30-гадовы работнік аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў горада вяртаўся пасля працы дадому.

Каля пад’езда па вуліцы Ясінскага сядзела групка сяброў 18−20 год.

— Наш хуліган спачатку правакаваў іх, задзіраў, — расказвае старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч, — пасля прапанаваў згуляць у шахматы. Прылада «шахматы» была ўсталяваная на тэлефоне.

Сапернік выйграў. За што і атрымаў ад таго, хто прайграў, кулаком у твар.

Хуліган спрабаваў дамагчыся высвятлення таго, хто з іх мацнейшы шахматыст бойкай, але хлопцы адышліся ў бок і моўчкі выклікалі міліцыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося яшчэ ў канцы ліпеня, але крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства" узбуджаная 18 верасня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика