Дэпутат Анісім прапанавала Качанавай надаць Полацку спецыяльны статус
14.11.2017 06:16
—
Новости Общества
|
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім 13 лістапада пабывала на прыёме ў кіраўніцы прэзідэнцкай адміністрацыі Наталлі Качанавай. Размова ішла пра сучасны стан і перспэктывы Полацку, дзе нарадзілася Качанава. ![]() — Я казала пра тое, што Полацк заслугоўвае таго, каб ён атрымаў спецыяльны статус, каб ён развіваўся. Бо ягонае месца ў дзяржаўнасці Беларусі, у яе гісторыі незаслужана адсунутае. Мы сышліся з Наталляй Іванаўнай у тым, што трэба шанаваць сваю гісторыю. І яна, і я прыводзілі прыклады, як у розных краінах шануецца літаральна кожны гістарычны камень. А Полацк, Полацкая зямля — яны пранізаныя беларускім духам. Там проста ўсё гаворыць пра беларускую дзяржаўнасць, — гаворыць Алена Анісім. Дэпутат падкрэслівала, што для істотных зрухаў гораду неабходна надаць адпаведны статус і падрыхтаваць стратэгічны план яго развіцця: — Каб кожны чалавек: і грамадзянін Беларусі, і любы турыст — былі ў захапленні. Алена Анісім сказала, што рэакцыя спадарыні Качанавай была станоўчая: — Мне здаецца, што ўсе, хто нарадзіўся на гэтай зямлі, незалежна ад свайго цяперашняга статусу, неяк абʼядноўваюцца. Як той жа Навум Гальпяровіч, які стала жыве ў Мінску, але рэгулярна прыязджае ў Полацк. Праблема ў тым, каб спачатку вызначыцца, што і як мы хочам зрабіць. І пад гэта рыхтаваць канкрэтны план, рабіць канкрэтныя крокі. Анісім думае, што цяпер трэба стварыць групу людзей, якая разам з мясцовымі ўладамі зоймецца падрыхтоўкай такога плану. Ініцыятыва павінна зыходзіць ад мясцовай супольнасці. Бо, як пераканалася Алена Анісім, лепей атрымліваецца, калі ёсць рух знізу і падтрымка зверху. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па словах Анісім, рэакцыя спадарыні Качанавай была станоўчая. |
|