Памёр асветнік і навуковец Барыс Кіт
02.02.2018 18:16
—
Новости Общества
|
1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзяяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт. ![]() Пра смерць Барыса Кіта паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч. «Яму было вельмі кепска апошнія дні, былі моцныя болі, ён ужо больш не хацеў жыць», — распавяла Тамара Казевіч. Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму сам Барыс Кіт выкупіў участак. Дата пахавання пакуль невядомая, пакуль выконваюць патрэбныя фармальнасці. Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 году ў Санкт-Пецярбурзе ў сям'і беларуса. Пасля рэвалюцыі з’ехаў на радзіму бацькі ў вёсre Агароднікі Карэліцкага раёна, закончыў Наваградзкую беларускую гімназію, Віленскі ўнівэрсітэт. Паводле адукацыі быў настаўнікам, былы дырэктар Віленскай і Наваградзкай гімназій. Па вайне эміграваў у ЗША. Барыс Кіт — амэрыканскі навуковец, які зрабіў значны ўнёсак у сусветную астранаўтыку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзяяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт.
|
|