"Калі гораду нецікава, то мне тым больш". У Гродне можа зачыніцца адзіны ў краіне Музей праса
19.02.2018 15:30
—
Новости Общества
|
З 1 сакавіка ўнікальны гродзенскі Музей праса можа спыніць дзейнасць. Ва ўладальніка Аляксандра Шпакоўскага пачаліся цяжкасці з бізнесам. З яго слоў, горад не зацікаўлены ў паслугах музея бытавой тэхнікі, а турыстаў, якія наведваюць музей, вельмі мала, Музей праса быў адкрыты ў цэнтры Гродна — Праблемы цягнуцца даўно і не вырашаюцца на мясцовым узроўні. Усё падышло да такой мяжы, што немагчыма далей працаваць, — распавядае Аляксандр Шпакоўскі. — Калі мы бралі памяшканне пад музей, яно было ў жахлівым стане. У рамонт прыйшлося ўкласці велізарную колькасць грошай. Нажаль горад не хоча мне кампенсаваць затраты на рамонт. А паводле закону яны павінны былі выдаткі лічыць у арэндзе, — кажа ўладальнік музея. Першы час музей меў павышаную арэнду без ільгот, хоць і не працаваў, а рабіў рамонт. Аляксандр лічыць, што згодна з законам, калі ён не карыстаўся аб’ектам пэўны час, значыць мае права спагнаць з арэндадаўцы выплачаную арэндную плату і нават неатрыманую выгаду. Памяшканне ў цэнтры горада Аляксандр Шпакоўскі браў пад канкрэтную мэту — стварыць музей, які будзе ўнікальны не толькі ў Гродне, але і ў Беларусі. Стварыць атрымалася, але праз два гады прыйшлі цяжкасці. Крайняй кропкай стала сустрэча з прадстаўнікамі гарвыканкама. — Ужо два гады я «б'юся» з горадам над тым, каб Музей праса змясцілі на вялікую карту на вуліцы Савецкай. Мы што, не мясцовая славутасць? Але мне ўсё абяцаюць і далей ніякіх дзеянняў. Я быў на прыёме ў старшыні [гарвыканкама] і лаяўся з ім. Я яму сказаў так: «Калі ў горада няма зацікаўленасці, каб мой музей існаваў, то ў мяне тым больш. Мне кажуць, што гэта мой бізнес. Але які гэта можа быць бізнес, калі я не зарабляю на ім, а толькі ўкладаю сродкі. Я для горада зрабіў добрую справу, можна сказаць, займаюся дабрачыннасцю. Мы ж развіваем Гродна для турыстаў і я хацеў прынесці карысць гораду». У гарвыканкаме Аляксандр паабяцаў зачыніць музей 1 сакавіка, калі не будуць прыняты якія-небудзь меры. Рэальных прапановаў, як палепшыць становішча, ён не пачуў. Каб вырашыць праблему з музеем, Аляксандр напісаў ліст у Гродзенскі аблвыканкам і прэзідэнту. — Арэнда і камунальныя паслугі вельмі моцна б’юць па сродках. Я прапаноўваў гораду усталяваць у нас розныя лічыльнікі, каб мы менш плацілі за паслугі. А то з мяне вылічваюць нават за асвятленне калідораў. Мы — прыватныя музеі - трацім вялікія сродкі на закупку экспанатаў, рэстаўрацыю, але ніхто з намі не хоча лічыцца. Калі пытанне не вырашыцца, 1 сакавіка Аляксандр закрывае музей, збірае экспазіцыю і дэмантуе ўсё, што было зроблена. Атрымаць аператыўны каментар у гарвыканкаме не атрымалася. Але там далі зразумець, што правілы арэнды ў Беларусі для ўсіх аднолькавыя. У выпадку Музея праса і так быў пастаўлены мінімальны каэфіцыент арэнды, каб неяк дапамагчы існаваць. А камунальныя паслугі, электрычнасць і ацяпленне арандатар павінен плаціць самастойна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенскі Музей праса можа спыніць дзейнасць. Ва ўладальніка Аляксандра Шпакоўскага пачаліся цяжкасці з бізнесам. З яго слоў, горад не зацікаўлены ў паслугах...
|
|