Ці пагражае рыбе Віцебская ГРЭС на Заходняй Дзвіне?. 21.by

Ці пагражае рыбе Віцебская ГРЭС на Заходняй Дзвіне?

28.03.2018 11:23 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Звязда» пацікавілася ў эколагаў, ці трэба верыць чуткам пра пагрозу для рыбы з-за эксплуатацыі Віцебскай ГРЭС на Заходняй Дзвіне.


Пра­фі­лак­ты­ка за­мо­ру на во­зе­ры Ды­ма­ноў­скім у Ві­цеб­скім ра­ё­не

Водны рэкардсмен

Пётр Дук, намеснік старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, распавядае:

— Паўночны рэгіён найбольш забяспечаны воднымі рэсурсамі. Тут працякаюць дзве вялікія трансгранічныя ракі - Заходняя Дзвіна і Днепр, а таксама каля 600 сярэдніх і малых рэк агульнай працягласцю каля 9 тысяч кіламетраў. Азёр у нас каля 2 тысяч. Іх агульная плошча больш за 900 квадратных кіламетраў. Агульны аб’ём вады — каля 3,2 мільёна кубічных метраў.

Самыя буйныя азёры — Асвейскае, плошчай 52,6 кв. км (другое месца ў краіне пасля Нарачы), Лукомскае (36,6 кв. км), Дрывяты (36,1 кв. км). У Браслаўскім і Ушацкім раёнах вялікая колькасць розных па велічыні і глыбіні азёр утвараюць разгалінаваныя азёрныя сістэмы. Браслаўская ўключае ў сябе 31 возера, Ушацкая — 60.

Дзе бываюць заморы?

Мінулай зімой у Віцебскай вобласці не зарэгістравалі рыбных замораў.

— Заморныя з’явы адбываюцца ў плыткіх бяссцёкавых або слабапраточных азёрах. Па сутнасці, рыба гіне масава, калі ў вадзе не хапае кіслароду. Гэтай зімой вызначылі 40 вадаёмаў, дзе правялі лабараторныя даследаванні. Праводзяцца таксама аб’езд вадаёмаў і апытанне мясцовых жыхароў, — тлумачыць галоўны спецыяліст аддзела камітэта Генадзь Гарланаў.

Каб не дапусціць замораў, ажыццяўляюцца розныя мерапрыемствы. Напрыклад, робяць аэрацыю вады — механічную або паветраную. Добра апраўдваюць сабе і «дзедаўскія метады»: уладкаванне палонак, лунак. Нядаўна лункі зрабілі на возеры Дыманоўскім у Віцебскім раёне. Працэс просты, адпрацаваны вякамі.

Цікава, што цяжэй папярэджваць летнія заморы. Пры высокай тэмпературы паветра вадаёмы мялеюць, падводныя расліны, пясок, камяні ператвараюцца ў «кашу», пад якой гіне рыба. Напампоўваць ваду, задзейнічаць тэхніку, каб пашырыць водную прастору, — вельмі дорага. Выкарыстоўваюць і вапнаванне. Унясенне вапны спрыяе паляпшэнню кіслароднага рэжыму і паскарае працэс фотасінтэзу водарасцяў.

Шкодная пена?

Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю Віцебскай ГРЭС на Заходняй Дзвіне можна ўбачыць пену. Скептыкі сцвярджаюць, што гэта — вынік парушэнняў умоў эксплуатацыі станцыі.

Эколагі супакоілі. Пена атрымліваецца з-за таго, што вада праходзіць праз турбіны. Чуткі пра зліў нафты ў раёне ГРЭС не маюць пад сабой нічога блізкага да рэчаіснасці. Наадварот, узровень вады ў адной з самых вялікіх рэк Еўропы дзякуючы станцыі павысіўся. У яе акваторыі прадугледжваецца стварэнне зоны для адпачынку і воднага турызму.

У інтэрнэце абмяркоўвалася і пагроза для вадаёмаў Беларусі з-за будаўніцтва на Пскоўшчыне больш як 30 свінакомплексаў (кожны не менш, чым на 24 тысячы свінак). У камітэце адзначылі, што яны насамрэч небяспечныя для некалькіх прытокаў буйных беларускіх рэк прыгранічча. Аднак забруджвання басейна Заходняй Дзвіны не выявілі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю Віцебскай ГРЭС на Заходняй Дзвіне можна ўбачыць пену. Скептыкі сцвярджаюць, што гэта - вынік парушэнняў умоў эксплуатацыі станцыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика