Вялікае значэнне малой радзімы
03.04.2018
—
Новости Общества
|
На мінулым тыдні на базе Буда-Кашалёўскага раёна адбыўся семінар сярод рэгіянальных СМІ па тэме асвятлення ў сродках масавай інфармацыі мерапрыемстваў сёлетняга Года малой радзімы. Арганізаваны ён быў галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і Буда-Кашалёўскім райвыканкамам. Прадстаўнікі дзяржаўных СМІ вобласці наведалі Чабатовіцкі цэнтр народнага быту, які пакінуў самыя цёплы ўражанні, бо ў невялікай сялянскай хаце і такім жа кампактным хлевушку тут здолелі сабраць безліч экспанатаў з гісторыі побыту беларускага селяніна – у рэчах адлюстраваны сама мала два апошнія стагоддзі. Гусевіцкі цэнтр ткацтва вядомы тым, што ён адкрыўся зусім нядаўна, але паспеў ужо “засвяціцца” рэалізацыяй па праграме развіцця ААН праекту “Адрадзім ручнік разам”. Тут на мадэрнізаваных колішніх і новых станках вучацца ткацтву юныя вяскоўцы. Дарэчы, у фае цэнтра размешчана невялічкая выстава экспанатаў раённага фестывалю шпакоўняў, які пройдзе ва Уваравічах літаральна днямі. Таксама ўдзельнікі семінара наведалі ўстановы культуры аграгарадка Губічы і гарадскога пасёлка Уваравічы. У карціннай галерэі райцэнтра пазнаёміліся з выставачнымі творчымі праектамі, запланаванымі ў ходзе рэалізацыі Года малой радзімы. Напрыканцы семінара кіраўнікі і журналісты СМІ Гомельшчыны падзяліліся творчымі планамі па асвятленні тэмы малой радзімы ў сваіх выданнях. У. ЕСІПАЎ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні на базе Буда-Кашалёўскага раёна адбыўся семінар сярод рэгіянальных СМІ па тэме асвятлення ў сродках масавай інфармацыі мерапрыемстваў сёлетняга...
|
|