Не трэба даводзіць да штрафаў. 21.by

Не трэба даводзіць да штрафаў

10.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па вёсках раёна знесена 10 лядашчых пустуючых дамоў.  У лесе на плошчы ў два гектары, у тым ліку на тэрыторыях каля месцаў адпачынку, вакол аўтамабільных дарог, папрыбіраны адходы, а на лясной тэрыторыі ў 60 гектараў праведзены санітарныя рубкі, прыбрана захламленасць, асабліва ў рэкрэацыйна-аздараўленчых і прыродаахоўных зонах. Сорак кіламетраў меліярацыйных каналаў ачышчана ад заглейвання і шэсць кіламетраў — ад драўнінна-хмызняковай расліннасці. Такая работа праведзена ў гэтым годзе ў адпаведнасці з мерапрыемствамі па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў раёна. План адпаведных дзеянняў быў зацверджаны рашэннем райвыканкама ад 30 студзеня, распавёў рэдакцыі начальнік землеўпарадкавальнай службы Вячаслаў Асташэвіч. Ён таксама зазначыў, што за перыяд з пачатку года было абследавана больш за 340 аб’ектаў усіх формаў уласнасці. У цэнтры ўвагі — добраўпарадкаванне тэрыторый і навядзенне парадку. У выніку гаспадарам і ўласнікам накіравана 56 рэкамендацый аб ухіленні недахопаў і 16 інфармацыйных пісьмаў для прыняцця мер. Давялося прымяняць і больш радыкальныя меры, паведаміў Вячаслаў Асташэвіч: за выяўленыя парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага і прыродаахоўнага заканадаўства складзена 9 пратаколаў, вынесена 3 пастановы аб накладанні штрафу на агульную суму больш за 1 300 рублёў. Не засталіся па-за ўвагай і прыватныя домаўладанні: быў праведзены маніторынг 623 іх тэрыторый, у выніку гаспадарам за складзіраванне дроў, драўнінных адходаў, будаўнічага і бытавога смецця выдадзена 23 прадпісанні. Як паказалі праведзеныя праз пэўны час кантрольныя праверкі, 18 рэкамендацый выканана поўнасцю і 5 — часткова. Па словах начальніка землеўпарадкавальнай службы, работы па навядзенні парадку прадаўжаюцца.

 Як адзначаюць у раённай інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя, тэрыторыі раёна замацаваны за суб’ектамі гаспадарання, вызначаны адзіны санітарны дзень, распрацаваны схемы абыходжання з адходамі, а таксама выяўлены і ліквідаваны звалкі смецця.  Пры абследаванні санітарнага стану міні-палігонаў і палігона цвёрдых бытавых адходаў у Глуску парушэнняў не выяўлена.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вёсках раёна знесена 10 лядашчых пустуючых дамоў.  У лесе на плошчы ў два гектары, у тым ліку на тэрыторыях каля месцаў адпачынку, вакол аўтамабільных дарог,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика