І зараз знаходзяць асколкі. 21.by

І зараз знаходзяць асколкі

12.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Апошнія баі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна адгрымелі амаль 74 гады назад. Падчас вызваленчай аперацыі “Баграціён” савецкія салдаты вельмі хутка гналі ворага на захад: зямля скаланалася ад разрываў гранат і снарадаў, а асколкі ад іх разляталіся ва ўсе бакі. Дрэвы, нямыя сведкі тых страшных баёў, у наш час пачынаюць “гаварыць”. На адным з дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў нашага раёна рабочыя падчас распілоўвання дрэў не аднойчы знаходзілі асколкі снарадаў і кулі. На здымку, які вы бачыце, толькі невялічкая частка “калекцыі”, якую назбіралі рабочыя за некалькі гадоў. А колькі за гэты час было пашкоджана інструменту: магутныя пілы затупліваліся або ўвогуле псаваліся, сутыкаючыся з металічнымі асколкамі, што захраслі ў ствалах елак і хвой. Частка аднаго з такіх ствалоў да гэтага часу ляжыць каля памяшкання цэха: дрэва настолькі запоўнена асколкамі, што яго нават рассекчы нельга. На прадпрыемства дрэвы трапляюць як з лясоў нашага раёна, так і з суседніх, напрыклад, Старадарожскага.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнія баі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна адгрымелі амаль 74 гады назад. Падчас вызваленчай аперацыі “Баграціён” савецкія салдаты вельмі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика