Светлая ім памяць і чыстая тэрыторыя. 21.by

Светлая ім памяць і чыстая тэрыторыя

15.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Могілкі — гэта тое месца, куды мы ўсе без спецыяльнага запрашэння, па ўласным жаданні, калі не сказаць, па закліку душы, як толькі сыходзіць снег, накіроўваемся, мабыць, хутчэй, чым на агароды. Навесці тут адпаведны парадак перад Радаўніцай лічыцца такім жа абавязковым і непахісным правілам, як і прыбраць хату да Пасхі. Прычым пра добраўпарадкаванне могілак дбаюць як мясцовыя жыхары, так і мясцовая ўлада. Як распавёў рэдакцыі старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі, у Глускім раёне 80 могілак, 76 з іх знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. Работы па навядзенні парадку тут ужо пачаліся. Задача сельскіх Саветаў — рамонт і абнаўленне агароджы, спілоўванне сухіх дрэў (такая работа пачынаецца вясной і праводзіцца ўсё лета і восень, па меры паступлення сродкаў), а самая першая справа — ліквідацыя несанкцыянаваных звалак, ачыстка ад смецця кантэйнераў і кантэйнерных пляцовак, а таксама падвоз жоўтага пяску. Па словах Генадзя Ліпскага, такія работы пачаліся яшчэ на мінулым тыдні, выключэнне складаюць толькі тыя вясковыя могілкі, куды з-за пераўвільгатнення глебы пакуль што немагчыма пад’ехаць.

Што да людзей, якія  таксама пачалі ўжо наводзіць чысціню на месцах пахавання, то старшыня раённага Савета дэпутатаў звяртаецца да іх з просьбай, па-першае, звярнуць увагу на тыя суседнія магілы, куды даўно ўжо ніхто не ходзіць, і па магчымасці таксама прыбраць на іх траву і лісце, па-другое, не выкідваць старыя вянкі і смецце дзе папала, а выносіць у кантэйнеры, каб прасцей было ўсё гэта вывозіць. Каб могілкі былі не толькі месцам светлай памяці, але і чыстай тэрыторыяй.

Т. ЛУГАВАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Могілкі — гэта тое месца, куды мы ўсе без спецыяльнага запрашэння, па ўласным жаданні, калі не сказаць, па закліку душы, як толькі сыходзіць снег, накіроўваемся,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика