"Дзікасць поўная". У польскім Голдапе мясцовыя жыхары жорстка збілі беларусаў. 21.by

"Дзікасць поўная". У польскім Голдапе мясцовыя жыхары жорстка збілі беларусаў

18.04.2018 17:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 красавіка група маладых палякаў збіла беларусаў у горадзе Голдап на паўночным усходзе Польшчы. Праваахоўныя органы праводзяць расследаванне, паведамляе «Радыё Свабода».


Фото: Reuters

«Аднаму беларусу разбілі аб галаву бутэльку з півам»

Сведкам інцыдэнту ў Голдапе быў сустаршыня руху салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў, які працуе на мясцовым прадпрыемстве металічных вырабаў Iryd. Ён якраз ішоў разам з сынам па другім баку вуліцы.

Паводле Макева, некалькі маладых палякаў з Голдапу напалі на семярых беларусаў, якія жывуць і працуюць у гэтым горадзе. Хуліганы выкарысталі слезацечны газ, аднаго з беларусаў збілі бутэлькай па галаве. Беларусы вярталіся з паказальных аўтамабільных выступаў у гатэль.

«Ішлі па вуліцы, наперадзе былі прыкладна сем беларусаў. Маладыя палякі, іх было каля пяцёх, завязалі жорсткую бойку. Пусцілі ў вочы беларусам пярцовы газ і потым сталі жорстка збіваць. Некаторыя з беларусаў паспелі адрэагаваць. Палякі адышлі ў бок. Я падышоў да нашых хлопцаў, пытаюся, што здарылася? Яны сказалі, што нікога не чапалі, а тыя завязалі бойку», — распавёў Алесь Макаеў.

Потым, паводле Макаева, палякі зноў атакавалі беларусаў.

«Там ужо дзікасць была поўная. Зноў пачалі распыляць газ у вочы, мне таксама дасталася: пырснулі так, што нічога не бачыў. Аднаго паляка я трымаў, а астатнія развязалі жорсткую бойку. Аднаму беларусу на поўным маху разбілі аб галаву бутэльку з півам. Наколькі я ведаю, на наступны дзень палякі прыйшлі з дрынамі і каравулілі беларусаў», — расказаў Макаеў.

Паводле суразмоўцы, адна з версій — палякам не спадабалася, што беларусы размаўлялі «па-руску».

«Але не ўсе беларусы валодаюць польскай мовай. Таму руская мова тут часта гучыць, бо беларусаў многа. Канфліктаў з-за гэтага звычайна няма. Магчыма, хто незадаволены, што беларусы тут працуюць. Але яны выконваюць цяжкую працу».

Па словах Макаева, двое беларусаў, якім «больш за ўсіх дасталася», размаўлялі з польскімі дзяўчатамі, пачалі з імі абдымацца і рабіць сэлфі.

«Магчыма, і гэта справакавала канфлікт. З-за дзяўчат тут бываюць такія жарсці», — заключыў суразмоўца.

Алесь Макаеў распавёў, што пакуль не даваў паказанняў паліцыі, а бойка, хутчэй за ўсё, зафіксаваная на відэакамэру.

«Падазраваным пагражае пазбаўленне свабоды да 7,5 гадоў»

Паліцыя ў горадзе Голдап адмовілася каментаваць справу ў сувязі з тым, што ўся дакументацыя перададзена ў пракуратуру. Прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Сувалках Рышард Тамкевіч паведаміў, што інцыдэнт узнік на глебе «нацыянальнай прыналежнасці».

«Я пацвярджаю, што пракуратура вядзе праверку наконт збіцьця 8 красавіка каля 19-й гадзіны двух грамадзянаў Беларусі ў горадзе Голдап трыма грамадзянамі Польшчы, а таксама выкарыстання газу і парушэння цялеснай недактыкальнасці адносна пяці іншых грамадзянаў Беларусі - з прычыны іх нацыянальнай прыналежнасці», -сказалі ў акруговай пракуратуры.

Падазраваныя былі затрыманыя. Ім пагражае да 7,5 гадоў пазбаўлення волі. Таксама пракурор выдаў пастанову, якая забараняе падазраваным набліжацца да пацярпелых і да месца, дзе ў Голдапе знаходзяцца грамадзяне Беларусі.

«Над падазраванымі вядзецца паліцэйскі кантроль», — дадаў Рышард Тамкевіч.

«Ужо не першы інцыдэнт у Голдапе»

Паводле Макаева, гэта ўжо не першы інцыдэнт у Голдапе. Летась двое палякаў збілі рыдлёўкамі ў твар чатырох беларусаў.

«Гэта была вельмі жорсткая бойка. Але тады, здаецца, ніякай крымінальнай справы не пачыналі», — сказаў Макаеў.

Двое з пацярпелых хлопцаў працавалі на яго змене на прадпрыемстве металічных вырабаў Iryd, астатнія ўладкаваліся тут нядаўна. Пасля інцыдэнту некаторыя з’ехалі.

Усяго на розных прадпрыемствах у 15-тысячным Голдапе, паводле ацэнкі Макаева, працуе каля двухсот беларусаў, ёсць таксама ўкраінцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па дадзеных мясцовай пракуратуры, здарэнне адбылося "з прычыны нацыянальнай прыналежнасці".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика