Людзі Смаргоншчыны: Іван ЯНКОЎСКІ і Аляксандр НЯДВЕДСКІ
07.05.2018
—
Новости Общества
|
Калісьці Аляксандр Нядведскі быў паштальёнам па дастаўцы тэлеграм. Тады на вузле сувязі яшчэ працаваў стары тэлеграф. Потым хлопцу прапанавалі пасаду электраманцёра. Прыйшлося ехаць на вучобу ў Мінск. Курсы праводзіліся на той час у каледжы сувязі. Цяпер гэта ўжо акадэмія. Там пастаянна павышаюць кваліфікацыю рабочыя, інжынерна-тэхнічныя работнікі.
Іван ЯНКОЎСКІ і Аляксандр НЯДВЕДСКІ спайваюць валаконна-аптычны кабель. Пасля здачы экзаменаў і атрымання 3 разраду новаспечаны спецыяліст вярнуўся ў Смаргонь, месяц стажыраваўся па месцы працы. Ім аказаўся лінейна-тэхнічны ўчастак гарадской тэлефоннай сувязі. Брыгада абслугоўвала радыёкропкі, рамантавала іх, а таксама паветраныя лініі. А калі не стала праваднога радыё, Аляксандр Францавіч пачаў знаёміцца з тэлефаніяй, зноў паехаў на вучобу. Нядведскаму падабаецца праца ў электрасувязі тым, што пастаянна прыходзіцца зведваць нешта новае, асвойваць новыя тэхналогіі, а гэта цікава. Цяпер Аляксандр Францавіч – электраманцёр лінейных збудаванняў электрасувязі 6 разраду. У брыгадзе працуе з напарнікам. Многа прыходзіцца ездзіць, падключаць новых абанентаў, ухіляць пашкоджанні. Добра памятае, як у адну кватэру прыйшлося наведвацца некалькі разоў, бо там кот пастаянна перагрызаў кабель. Працоўны шлях Івана Янкоўскага пачаўся ў прыватнай арганізацыі, дзе ён быў наладчыкам, абслугоўваў радыёапаратуру, паколькі ў свой час ён скончыў радыётэхнічнае вучылішча ў Маладзечне па рамонце і абслугоўванні тэлевізійнай апаратуры. Працаваў у тэлемайстэрні. Потым перайшоў на вузел электрасувязі. Таксама ездзіў на курсы, павышаў кваліфікацыю. Цяпер ён кабельшчык-спайшчык 6 разраду, працуе са зварачным апаратам па зварцы валаконна-аптычных ліній. Іван Янкоўскі лічыць, што тут работа нашмат цікавая і разнастайная. Не прыходзіцца сядзець на месцы, пастаянна ў руху, бо чакаюць аб’екты ў розных канцах горада. Да прафесійнага свята – Дня сувязі – за поспехі ў працы Аляксандр Нядведскі ўзнагароджаны Ганаровай граматай рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлекам”, а Іван Янкоўскі – Ганаровай граматай Гродзенскага філіяла гэтай рэспубліканскай арганізацыі. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калісьці Аляксандр Нядведскі быў паштальёнам па дастаўцы тэлеграм. Тады на вузле сувязі яшчэ працаваў стары тэлеграф. Потым хлопцу прапанавалі пасаду...
|
|