Напярэдадні дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у смаргонскім дзіцячым садку №10 прайшла забава “Мая любая Беларусь”. 21.by

Напярэдадні дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у смаргонскім дзіцячым садку №10 прайшла забава “Мая любая Беларусь”

08.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вельмі важна пачынаць выхоўваць сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы менавіта ў дашкольным узросце, калі дзіця пачынае інтэнсіўна развівацца ў сацыяльным плане. Пройдзе час – сённяшнія выхаванцы вырастуць і будуць ствараць гісторыю сваёй краіны.

Праводзячы работу ў гэтым напрамку, мы выкарыстоўваем разнастайныя формы і метады работы.

У пачатку мая напярэдадні дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №10 г. Смаргоні” прайшла забава “Мая любая Беларусь”. Правядзенне забавы стала традыцыйным у нашай установе.

Изображение 043.jpg

У гульнявой форме выхаванцы замацоўвалі атрыманыя на занятках і нерэгламентаванай дзейнасці ўяўленні пра гісторыю, традыцыі і культуру беларускага народа, дзяржаўныя сімвалы Беларусі.

У госці да нашых выхаванцаў завіталі хлопчык-беларус Васіль і дзяўчынка Васілінка.

Изображение 041.jpg

З вялікай павагай маленькія беларусы чыталі вершы пра сваю Радзіму на беларускай мове.

З задавальненнем дзеці спявалі і інсцэніравалі песні, ігралі на музычных інструментах, адказвалі на пытанні віктарыны пра сваю Радзіму, родны горад, дзяржаўныя сімвалы Беларусі.

У гульне “Пасадзі і збяры бульбачку” нашы выхаванцы замацоўвалі ўяўленне пра такую рысу характару беларускага народа, як працавітасць. Імітацыя асноўных сельскагаспадарчых працэсаў дазваляе нашым дзецям з маленства рыхтавацца да працы. А у гульне “Лапці” дзеці паказалі сваю ўвагу, шпаркасць рэакцыі.

Изображение 017.jpg

З пачуццём гонару за сваю Радзіму дзеці, стоячы, слухалі дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Выкарыстоўваючы розная віды дзіцячага фальклору: вершаванага, гульнявога, музычнага, мы выхоўваем пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова, пачуццё гонару за родную краіну, фарміруем паважлівыя адносіны да дзяржаўных сімвалаў, паказваем прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа, выхоўваем патрыятызм.

Изображение 035.jpg

Наталля МУРАШКА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмі важна пачынаць выхоўваць сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы менавіта ў дашкольным узросце, калі дзіця пачынае інтэнсіўна развівацца ў сацыяльным плане....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика