8 мая ў аграгарадке Бялкоўшчына Смаргонскага раёна прайшла акцыя “Гадзіна памяці”
08.05.2018
—
Новости Общества
|
Работнікі раённага выканаўчага камітэта выехалі ў сельсаветы, дзе былі праведзены мітынгі, да помнікаў і абеліскаў ускладзены кветкі.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч разам з начальнікам землеўпарадкавальнай службы Юрыем Богмам і старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Генадзем Гайваронцавым наведалі Бялкоўшчыну. У вызначаны час да помніка, які ўстаноўлены ў цэнтры аграгарадка, сабраліся мясцовыя жыхары, сярод якіх былі жанчыны з малымі дзецьмі, людзі сталага веку. У мітынгу таксама прынялі ўдзел старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана Гаспадарова і кіраўнік мясцовай гаспадаркі Іван Дарашкевіч, культработнікі. Перад прысутнымі выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч. Былі яшчэ некалькі выступленняў аб Вялікай Айчыннай вайне, гераізме савецкіх воінаў і партызан, удзячнасці ветэранам за тое, што мы жывём пад мірным небам. Каля помніка заняла месца лампада з запаленым агнём, ускладзены вянок, чырвоныя гваздзікі, кветкі з палісаднікаў, якія прынеслі жыхары аграгарадка. У гэты ж дзень група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Іванам Рамановічам усклала жывыя кветкі да помнікаў у вёсках Гауці і Карані. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі раённага выканаўчага камітэта выехалі ў сельсаветы, дзе былі праведзены мітынгі, да помнікаў і абеліскаў ускладзены кветкі. |
|