Как осиповчане праздновали День Победы
12.05.2018
—
Новости Общества
|
Штогод з пачаткам прыгожай квецені садоў на беларускую зямлю прыходзіць адно з самых важных і маштабных свят — Дзень Вялікай Перамогі. Сёлета наша краіна сустрэла 73-ю мірную вясну. I няхай тыя страшэнныя дні ўсё далей адыходзяць у мінулае, удзельнікаў Вялікай Айчыннай і сведкаў тых падзей становіцца ўсё менш, але памяць пра жудасныя 1418 дзён і начэй жыве ў кожнай сям’і, перадаецца з пакалення ў пакаленне. У гэтыя святочныя дні аддаецца да-ніна павагі вызваліцелям, у іх гонар праводзяцца акцыі, урокі мужнасці, тэматычныя вечарыны, праходзяць кінапаказы, выставы, канцэрты, урачыстыя мітынгі. Шмат такіх мерапрыемстваў было арганізавана і ў нашым горадзе і раёне. 5 маяМаладзёжна-падлеткавым цэнтрам “Равеснік” у кінатэатры “Радзіма” праведзена тэматычная праграма “Дзяцінства, апаленае вайной”. Тут жа работнікі бібліятэчнай сістэмы размясцілі кніжную выставу і экспазіцыю з сімваламі памяці і прадметамі, якімі карысталіся франтавікі падчас адпачынку і баёў. 8 маяКаля вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” у невялікім скверы знаходзіцца помнік у гонар удзельнікаў Вялікай Айчыннай-працаўнікоў пункта прыёмкі зерня. Абеліск узвышаецца тут з 1975 года. За гэты час пасаджаныя калісьці маладыя яблыні і ліпы ператварыліся ў магутныя дрэвы, за якімі не было відаць манумента. Напярэдадні 9 мая кіраўніцтва прадпрыемстваў КХП і “Хутарокгандаль” сумеснымі намаганнямі добраўпарадкавалі памятнае месца: зрэзалі частку старых дрэў, пасадзілі елкі; адрамантавалі стэлу, пафарбаваўшы ў белы колер са святлоадбіваючым эфектам. Таксама на ёй цяпер свеціцца золатам і ікона Мікалая-цудатворцы, а да помніка вядзе дарожка, выкладзеная новай тратуарнай пліткай. З’явілася і каваная брама з выявай голуба. — Абавязак кожнага — не забываць пра вайну і тых, хто абараняў радзіму ад ворага, — сказаў падчас мітынгу, на які сабраліся рабочыя абедзвюх арганізацый, дырэктар вытворчага ўчастка Васіль Пятроўскі. — З “Хутарокгандлем” не толькі працуем над выкананнем планаў, але і ажыццяўляем шэраг добрых спраў. Прыемна, што, дзякуючы спонсарскай дапамозе партнёраў, удалося прывесці ў належны стан помнік. — Гэта даніна памяці нашага пакалення продкам, якія дзеля свабоды і міру аддавалі свае жыцці, — дадаў кіраўнік “Хутарокгандаль” Мікалай Рафаловіч. — Цяпер гэтае святое месца выглядае дастойна. Спадзяёмся, што не толькі ў Дзень Перамогі, а і ў іншыя сюды будуць прыносіць кветкі. Кожную вясну каля помніка ў скверы Абросімава школьнікам павязваюцца чырвоныя гальштукі і ўручаюцца членскія білеты БРСМ. Сёлета ўпершыню назвалі сябе піянерамі і камсамольцамі больш паўсотні юных асіпаўчан. Перад імі ўспамінамі пра вайну падзяліўся ўдзельнік партызанскага руху, былы педагог Міхаіл Падвойскі, а жыццёвыя наказы далі ветэран Узброеных Сіл Андрэй Торбін і сакратар “пярвічкі” БРСМ в/ч 12147 Сцяпан Курачкін. А старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў падкрэсліў: “Трэба помніць родных і незнаёмых людзей, якія ваявалі, каб вайна назаўсёды стала толькі ўспамінамі і ніколі — рэальнасцю”. На базе раённага гісторыка-краязнаўчага музея на “Дыялогу пакаленняў” сустрэліся прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый медыкаў, СААТ “Дах” і асіповіцкая моладзь, каб пагутарыць аб вайне, пад акампанемент баяна разам праспяваць вядомыя песні, прадэкламаваць вершы ваеннай тэматыкі. 9 маяГалоўнае вясновае свята адкрывала традыцыйная раённая лёгкаатлетычная эстафета, прысвечаная 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і памяці Героя Савецкага Саюза Барыса Дзмітрыева. Фінішыравалі вучні на плошчы Леніна, дзе ў гэты час ужо збіраліся ўсе тыя, хто вырашыў паўдзельнічаць у акцыі “Беларусь памятае”. …Партрэты бацькоў, дзедаў, прадзедаў велічава ўзнімаліся над галовамі іх патомкаў — сотні асіпаўчан рухаліся па цэнтральных вуліцах горада да мемарыяльнага комплексу “Алея Герояў”. На чале калоны — улада раёна, сцягавая група і духавы аркестр, за імі — ветэраны, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, школьнікі, усе неабыякавыя жыхары і госці райцэнтра. Шэсце памяці завяршылася ўрачыстым мітынгам. Са словамі падзякі тым, хто змагаўся за мірнае неба над намі, віншаваннямі і пажаданнямі сучаснікам не губляць сувязь пакаленняў да асіпаўчан звярнуліся старшыні райвыканкама Павел Налівайка і райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, начальнік Асіповіцкага гарнізона, камандзір 51 гвардзейскай артбрыгады Аляксей Ратушны, першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец, старшыня райсавета ветэранаў Міхаіл Слесарэнка. Асабліва запамінальным стала мерапрыемства для шэрагу дзяцей і падлеткаў: ім павязалі піянерскія гальштукі і ўручылі білеты БРСМ. Напрыканцы мітынгу прысутных аб’яднала хвіліна маўчання ў гонар герояў, што загінулі ў тыя жудасныя часы. I толькі ўрачыстыя залпы з аўтаматаў парушалі цішыню… * * *Апоўдзень распачалася святочная тэматычная праграма “Вялікай Перамозе прысвячаецца”, і кожнае слова, песня, танец прымушалі задумацца над веліччу подзвігу савецкіх герояў. Далі магчымасць выказацца і тым, чые родныя таксама прыклалі намаганні дзеля перамогі: гараджане з партрэтамі блізкіх падымаліся на сцэну, расказвалі іх гісторыі, дзяліліся ўспамінамі. У гэты ж час на вуліцы Юбілейнай на старт выходзілі юныя і дарослыя ролеры — як спартсмены, так і аматары. Прыемна, што сярод іх былі і землякі: на ролікавыя канькі сталі паўтара дзясятка вучняў СШ № 1. Ацаніць мясцовых артыстаў усе жадаючыя змаглі падчас канцэрта калектываў самадзейнай мастацкай творчасці “Майскі зарапад”, а паказальнае выступленне арганізавалі выхаванцы Ролер школы Сяргея Мініна. Паглядзець і набыць розныя цікавыя рэчы — драўляныя, вязаныя, зваляныя з воўны і г.д. — можна было на выставе народных рамёстваў. А непадалек працаваў выязны гандаль з ежай і напоямі, для дзецяй і дарослых працавалі разна-стайныя атракцыёны. Сапраўдны ажыятаж у асі-паўчан выклікалі палёты над родным горадам на самалётах “Вільга” і “АН-2”, што арганізавала бабруйскае ДТСААФ. Завяршыўся ж святочны дзень вячэрняй танцавальна-забаўляльнай праграмай “Веснавы настрой”. З днём Вялікай Перамогі, землякі! Фота Ніны ЦАРЫК, Марыі ТАЛЕЙКА і Анастасіі ВОЛКАВАЙ глядзіце Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод з пачаткам прыгожай квецені садоў на беларускую зямлю прыходзіць адно з самых важных і маштабных свят — Дзень Вялікай Перамогі. Сёлета наша краіна...
|
|