У Смаргоні ўзнялі дзяржаўны сцяг
12.05.2018
—
Новости Общества
|
На другім тыдні мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Падчас свята па ўсёй краіне ўздымаюцца сцягі, як сімвалы незалежнасці і суверэнітэту. Сцяг быў узняты сёння і ў Смаргоні, каля райвыканкама. На плошчы сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў. З віншаваннем выступіў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Ён адзначыў, што дзяржаўныя герб і сцяг з’яўляюцца сімваламі свабоды і адзінства беларускага народа, стабільнасці нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў і павагі да традыцый. У гэтых сімвалах закладзены глыбокі гістарычны і палітычны сэнс, які адлюстроўвае мінулае, сучаснае і будучае нашай суверэннай дзяржавы, духоўныя прыярытэты беларускага народа, яго памкненні і мэты. З нагоды свята да прысутных звярнуліся з прамовамі намеснік начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама, старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Аксана Мінкоўская і юныя жыхары Смаргоні. У выкананні работнікаў культуры і дзіцячага хору прагучалі патрыятычныя песні, былі выкананы кампазіцыі з чырвонымі і зялёнымі стужкамі на плошчы перад прыступкамі райвыканкама.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На другім тыдні мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
|
|