Класічны вечар у Радзівілаўскім парку
18 мая сусветная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень музеяў. Сімвалічна, што на гэты раз свята праходзіць у нашай краіне у перыяд, абазначаны як Год малой радзімы. З гэтай нагоды калектыў раённага краязнаўчага музея віншуе музейшчыкаў, краязнаўцаў раёна, а таксама ўсіх тых, хто не раўнадушны да гісторыі Бацькаўшчыны, з гэтым святам.
У нядзелю 20 мая ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі адбудзецца музейны фэст “Класічны вечар ХIХ века ў Радзівілаўскім парку”, прысвечаны гэтым падзеям. У праграме:
- танцавальна-музычная праграма ў стылі 19 стагоддзя з элементамі тэатралізацыі з удзелам калектываў Столінскага гарадскога Дома культуры, Столінскай школы мастацтваў, Рэчыцкай дзіцячай музычнай школы і Столінскага Дома дзіцячай творчасці. Арганізатары прапануюць гасцям свята прыняць удзел у сваіх вячэрніх уборах;
- літаратурныя чытанні па матывах твораў аўтараў “сярэбранага веку”;
- майстар-класы па класічных танцах і вырабе маскарадных масак, аквагрым;
- выстава рарытэтных прадметаў з фондаў музея;
- мультымедыйная дэманстрацыя “Шляхамі нашай малой радзімы”;
- аглядная экскурсія па парку “Парк “Манькавічы” – жамчужына паркавай культуры Століншчыны”;
- фотасесія ў “партрэтнай майстэрні”.
Пачатак у 18.00 гадзін. Парк “Манькавічы”. Уваход свабодны.
Святлана Вярэніч,
дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея