Як у смаргонскім дзіцячым садку №15 адзначалі Міжнародны дзень сям'і
17.05.2018
—
Новости Общества
|
Малая Радзіма пачынаецца з сям'і. Сям'я – гэта наша апора і падтрымка. Менавіта з яе пачынаецца жыццё чалавека. Няма на свеце больш важнага і выдатнага саюза паміж людзьмі, чым сямейны. У сям’і адбываецца пазнанне любові і павагі, радасці і дабра. Тут закладваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне традыцыі.
Штогод, 15 мая, па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН адзначаецца Міжнародны дзень сям'і. У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №15 г.Смаргоні” святочную дату адзначылі шэрагам мерапрыемстваў: у групах была арганізавана фотавыстава «Адзін дзень з жыцця маёй сям'і», выстава малюнкаў “Мая сямья”. З выхаванцамі былі праведзены тэматычныя размовы. Дзеці з вялікім задавальненнем чыталі вершы аб сям’і, разважалі аб родных і блізкіх, разглядалі карціны і кнігі, фотаздымкі і малюнкі. На працягу ўсяго дня панавала непаўторная эмацыйная і духоўная атмасфера, якая ствараецца агульным настроем і актыўнасцю ўсіх удзельнікаў: дзяцей, бацькоў, педагогаў. Святочны дзень завершан. Вельмі хочацца, каб добрая і цёплая атмасфера назаўжды пасялілася ў сем'ях нашых выхаванцаў.
Са святам, паважаныя бацькі! Беражыце адзін аднаго! Алена ТРАСКОЎСКАЯ, музычны кіраўнік. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малая Радзіма пачынаецца з сям'і. Сям'я – гэта наша апора і падтрымка. Менавіта з яе пачынаецца жыццё чалавека. Няма на свеце больш важнага і выдатнага саюза...
|
|