Пошук працягваецца. 21.by

Пошук працягваецца

22.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здараецца, многа разоў чуеш пра чалавека нейкія цікавыя факты і ўзнікае жаданне ўбачыць яго, пачуць. Прыехаўшы на сустрэчу з Дзіянай Валатковіч з Капаткевічаў, забылася нават пра пытанні, якія хацела ёй задаць. Гутарку стварыла яна, выпускніца 11 класа, шматразовая пераможца абласной і лаўрэат рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Гэта надзіва харызматычная дзяўчына, слухаючы якую, ловіш сябе на думцы, што словы не маюць сэнсу – ты ёю проста любуешся.

– Мне падабаецца варушыць мазгамі і прыдумляць неардынарныя рашэнні, – з пачатку знаёмства расказвае субяседніца. – Раздражняюся, калі даюць параду: паглядзі ў інтэрнэце. Трэба ствараць сваё, ні на што не падобнае. Навошта лезці ў інтэрнэт, калі трэба – у галаву.

выпускница

Краязнаўства захапіла Дзіяну яшчэ з чацвёртага класа. Дзяўчына ўжо была знаёма з паняццем “даследчая праца”. І разам з тады кіраўніком сямейнага клуба “Радавод” Надзеяй Сігай пачала вывучаць свае карані. Абраўшы родавую лінію бацькі, па кроплях збірала матэрыял, старыя фотаздымкі, успаміны бабулі і іншых родных, архіўныя даведкі, факты з інтэрнэту. Часткі гэтага станавіліся матэрыялам да розных краязнаўчых конкурсаў. А летась праца над радаводам была закончана.

– Даследчыя конкурсы акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” мне падабаюцца магчымасцю творчасці, – з захапленнем расказвае пра сваю працу выпускніца. – Тут няма пэўных рамак і патрабаванняў. Свайму праекту можна надаць любую форму. Свой радавод я аформіла ў “Асабістую справу сям’і Валатковічаў”, дзе на кожнага чалавека была аформлена анкета, завераная пячаткай. А асабліва важныя факты жыцця апісаны ў даведках. Сёлета мая праца была пераможцай абласнога этапа акцыі. Потым я яе абараняла на фінале рэспубліканскага конкурсу, які праходзіў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З захапленнем дзяўчына расказвае і пра іншыя даследчыя працы, якіх было нямала. Адна з іх пра знакамітых людзей Капаткевічаў. Як прыйшла ідэя афармлення працы ў “Сузор’е талентаў”, як ішла пошукавая праца разам з цяпер нямеснікам дырэктара школы Надзеяй Сігай і кіраўніком школьнага музея Аленай Каліцька – пра тое Дзіяна можа расказваць бясконца і вельмі цікава. Пра кожную самую дробную знаходку расказвае, як пра вялікае адкрыццё. Сцвярджае, што ўжо не можа прайсці міма нейкага факта, не дакапаўшыся да яго сутнасці.

– Неяк у старым бабуліным альбоме знайшлі фотаздымак, датаваны гадамі вайны, – прыводзіць адну з гісторый дзяўчына. – На ім малады мужчына ў вайсковай форме з медалём і надпіс “Сястры Серафіме ад ст. брата. г. Варэн”. Шукала, карыстаючыся сайтам “Памяць народа”. Уводзіла прозвішчы, якія былі ў родзе, супастаўляла з гадамі, месцазнаходжаннем, наяўнасцю медаля. Цяпер ведаю, хто гэта, склала яго анкету і ўключыла ў радавод.

Ганарыцца дзяўчына і тым фактам, што яе продкі служылі праваслаўю: больш стагоддзя таму свяшчэннаслужыцелем у Лельчыцах быў яе далёкі сваяк Лука Тычына. А ў Мінскай вобласці стаіць царква, пабудаваная на сродкі прадстаўнікоў іх сямейнай дынастыі.

– Амаль усе мае працы – на роднай мове, – з гонарам гаворыць субяседніца. – І абараняю іх таксама па-беларуску. Як іначай? Пра сваю радзіму я магу расказваць толькі на яе мове. І адчуваю асалоду, калі члены журы размаўляюць са мною таксама па-беларуску.

Наперадзе ў Дзіяны вялікае выпрабаванне – выпускныя экзамены і паступленне ва ўніверсітэт. Абрала профіль “хімія-біялогія”, але канкрэтна з прафесіяй вызначыцца не можа. Разумее, што яна можа працаваць толькі ў атмасферы творчасці, пошуку і адкрыццяў. Таму лёсавызначальны выбар адкладвае на потым. Затое добра ведае, чым будзе займацца па-за вучобай. Ёй трэба скласці яшчэ адзін радавод – па лініі маці. І ён будзе такі ж   поўны, глыбокі, не менш пяці пакаленняў.

– Мне нават цяжка ўявіць, якім будзе маё жыццё, калі прагучыць для мяне апошні школьны званок, – разважае над будучыняй адзінаццацікласніца. – Нават сёлета, калі павінна больш часу аддаваць вучобе, хочацца паспець зрабіць яшчэ многае, нібы назапасіцца школьным жыццём. Сёлета я сакратар першаснай арганізацыі БРСМ, працягваю быць членам “Школьнага даследчага таварыства” і вядучай школьных мерапрыемстваў. Буду вельмі сумаваць без рэпетыцый, арганізацыйнага хаоса, працы ў музеі да позняга вечара. Ці будзе ў маім жыцці яшчэ калі-небудзь такое?! Школа зрабіла з мяне тое, што я ўяўляю цяпер, навучыла ісці да мэты, даражыць людзьмі і падзеямі, шукаць і знаходзіць ісціну.

У добры, шчаслівы шлях, Дзіяна!

Алена БРУЦКАЯ.

 Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здараецца, многа разоў чуеш пра чалавека нейкія цікавыя факты і ўзнікае жаданне ўбачыць яго, пачуць. Прыехаўшы на сустрэчу з Дзіянай Валатковіч з Капаткевічаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика