Як адправіць тэлеграму?. 21.by

Як адправіць тэлеграму?

24.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як адправіць тэлеграму?

Тэлеграма як рудымент эпохі “без інтэрнэту” не запатрабавана сярод людзей, у чыёй кішэні ляжыць сучасны гаджэт. І можа падацца, што на гэту паслугу сёння няма ніякага попыту. У прынцыпе, так і ёсць: чарга адправіць тэлеграму не стаіць. Але ўсё ж што рабіць, калі чалавек патрапіў у сітуацыю, калі адправіць тэлеграму – адзінае выйсце. А такое сапраўды бывае.
Не так даўно каля дома 11 па вуліцы Кароткіна ў райцэнтры мужчына і жанчына прасілі ў жыльцоў дазволу скарыстацца хатнім тэлефонам, каб адправіць тэлеграму ў Расію. І ніхто не пускаў, бо насцярожвала сама сітуацыя. А раптам гэта махляры? Навошта хадзіць па кватэрах, прасцей жа пайсці ў арганізацыю, якая павінна выконваць такія паслугі. Яны запэўнівалі, што на пошце ім сказалі, што сёння адправіць тэлеграму можна выключна са стацыянарнага тэлефона. Не трэба і гаварыць, што ў кватэру іх так ніхто і не пусціў.
Стала цікава, няўжо і сапраўды сёння нельга адправіць тэлеграму? На пошце нам патлумачылі, што яны такой паслугі не аказваюць, а прапануюць людзям скарыстацца нумарам 166 са стацыянарнага тэлефона. А вось на аналагічнае пытанне ў сэрвіснай службе “Белтэлекама” нам адказалі, што яны гатовы прыняць тэлеграму, калі ў чалавека ўзнікне такая неабходнасць. Праўда, гэтыя канкрэтныя людзі да іх не прыходзілі.
У той жа час, на сайце “Белпошты” мы знайшлі інфармацыю аб аказваемых паслугах, якая супярэчыць той, што была дадзена на нашай пошце.
“Тэлеграма – гэта паведамленне, якое падаецца карыстальнікам паслуг на папяровым носьбіце, а перадаецца ў месца прызначэння па каналах тэлеграфнай сувязі. Адправіць тэлеграму па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў краіны СНД, Грузію, Літоўскую і Эстонскую Рэспублікі можна з любога аддзялення паштовай сувязі. Міжнародныя тэлеграмы (за выключэннем тэлеграм, адрасаваных у краіны СНД, Грузію, Літоўскую і Эстонскую Рэспублікі) прымаюцца толькі ў аб’ектах паштовай сувязі, дзе ёсць тэлеграфнае абсталяванне”.
Выходзіць, што работнікі Шумілінскага аддзялення паштовай сувязі не ведаюць, якія паслугі павінны аказваць? Ці не хочуць? А што, калі гэта тэлеграма была жыццёва неабходная?..
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адправіць тэлеграму? Тэлеграма як рудымент эпохі “без інтэрнэту” не запатрабавана сярод людзей, у чыёй кішэні ляжыць сучасны гаджэт. І можа падацца, што на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика