А воз і цяпер там
02.06.2018
—
Новости Общества
|
Трэці раз мабільная група райвыканкама наведала тэрыторыю ААТ “АРД Паслугі плюс” у Петрыкаве. І склалася ўражанне, што з кожным візітам карціна пагаршаецца, а не наадварот, як трэба было б. Адзінае, што змянілася – цэхі забяспечаны вогнетушыльнікамі. Не першы і не шосты месяц працуючы на гэтым аб’екце, кіраўніцтва дагэтуь не палічыла патрэбным абазначыць сваё прадпрыемства адпаведнымі шыльдамі, забяспечыць рабочых спецвопраткай, а тэрыторыю і вытворчыя памяшканні – камплектам сродкаў пажаратушэння. Няма тут і графіка працы вартавой аховы. Затое ў памяшканні для вартаўнікоў ёсць усе ўмовы для адпачынку, у тым ліку ложак. Тэрыторыя літаральна завалена адходамі дрэваапрацоўкі. Бессістэмна і, месцамі, з парушэннямі патрабаванняў складзіруюцца піламатэрыялы і сыравіна. Паўсюдна раскіданыя будаўнічыя адходы і трактарныя шыны дадаюць тэрыторыі неахайнасці. Пажарны вадаём не абазначаны і не агароджаны, знаходзіцца вельмі блізка да эксплуатуемай тэхнікі. Электрашчытавыя, спраўныя і тыя, што не працуюць, не зачынены і не маюць патрэбных шыльдачак. У адным з цэхаў электрапровад быў устаўлены ў разетку без штэпсельнай вілкі, а падаўжальнікі знаходзяцца небяспечна блізка да станкоў. Бытавыя пакоі ў антысанітарным стане. Не створаны мінімальныя бытавыя ўмовы: вада, прыбіральні. Душавыя, са слоў майстра, працуюць па заяўках працаўнікоў, але бруд і адсутнасць там патрэбных прадметаў мэблі даюць падставу ў тым сумнявацца. Месца для курэння на тэрыторыі вызначана адно, каля ўезду. Але недакуркі валяюцца наўкола, у цэхах у тым ліку. Адным з месцаў перакуру стала пляцоўка для гатовай прадукцыі, бо менавіта на яе стэлажы стаяў слоік з цыгарэтнымі адходамі. Цялежкі ў цэхах не прайшлі праверку. І там, дзе павінны быць адзнакі пра тое, ёсць месца для гумарыстычных надпісаў. Пляцоўкі і кантэйнераў для асобнага ці хоць якога збору смецця няма. А агароджа тэрыторыі мае непрывабны выгляд, што з улікам профілю прадпрыемства – дрэваапрацоўка – выглядае нонсэнсам. На час наведвання мабільнай групы адзін з трактароў знаходзіўся на рамонце ў гаражы. Працэс самога рамонту мы не засталі, спазніліся, але паказаць нам супрацьадкатныя і падпорныя прыстасаванні механікі не змаглі, кінулі толькі позірк на драўляныя калодкі. Да таго ж памяшканне было завалена смеццем і рэчамі нявызначанага прызначэння. Праўда, за тыя паўгадзіны, што група вывучала стан тэрыторыі, парадак навялі. Чаму гэта нельга было зрабіць без нашай настойлівай рэкамендацыі? І калі сам кіраўнік, паважаны В.В Кавалец, палічыць неабходным рэагаваць на заўвагі, прадпісанні і патрабаванні? У час мінулага выезду на гэты аб’ект прадпрымальнік прыводзіў галоўным аргументам, што даў працу амаль сарака петрыкаўчанам. Дзякуй. Але праца гэта павінна быць бяспечная і адпавядаць маральным нормам, чалавечым умовам. А яшчэ патрэбна паважаць тых, хто добрасумленна выконвае сваю працу. Алена БРУЦКАЯ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэці раз мабільная група райвыканкама наведала тэрыторыю ААТ “АРД Паслугі плюс” у Петрыкаве. І склалася ўражанне, што з кожным візітам карціна пагаршаецца, а не... |
|