Школа-інтэрнат запрасіла на экскурсію. 21.by

Школа-інтэрнат запрасіла на экскурсію

05.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26  мая петрыкаўская  школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення правяла Дзень адчыненых дзвярэй.

– Мы жывём сяброўскай сям’ёй, – такімі словамі пачала экскурсію па школе яе дырэктар Любоў Алісейка. – Так, умовы ў нас сціплыя, але гэта не перашкаджае навучальнаму працэсу. У дзяцей ёсць усё самае неабходнае: утульны ложак, цёплы пакой, смачнае харчаванне, настаўнікі, якія ўкладваюць усю душу, памяшканне для гульні. Дарэчы, забавы працягваюцца разам з новенькім тэлевізарам. Паляпшаць матбазу дапамагаюць спонсары, у тым ліку  ААТ “Трэст Шахтаспецбуд”. У будучыні плануем аднавіць мэблю, зрабіць перагародкі ў прыбіральнях, у якіх, дарэчы, новая сантэхніка.

Дзецям у нас падабаецца, бацькі могуць быць ўпэўнены, што за імі строгі нагляд.

На сустрэчу завітаў і старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч. Пра праблемы ўстановы Сяргей Аляксандравіч ведае даўно, бо яшчэ на пасадзе дырэктара райжылкамгаса аказваў школе спонсарскую дапамогу. Старшыня райсавета паабяцаў, што таксама будзе працягваць садзейнічаць у развіцці.

Адміністрацыя школы разам з настаўнікамі падрабязна азнаёмілі бацькоў са школай. Правялі экскурсіі, прадэмастравалі вынікі за год. Гледачы завіталі ў дзіцячыя пакоі, сталовую, спартыўную залу. Некаторыя педагогі ў гэты дзень вялі адкрытыя ўрокі, класныя гадзіны, былі і такія, хто падрыхтаваў сапраўдную тэатральную пастаноўку.

– Супакойвае, што хапае апантаных па разьбе па дрэве, – расказаў  настаўнік Аляксандр Рыхтыкаў. – Шкада, што добрыя інструменты цяжка знайсці. Якасць металу не адпавядае стандартам. Але дзеці ўсё роўна праяўляюць стараннасць.

– Наша школа – гэта мадэль адзінства дзяцей і дарослых, – падзялілася на прэзентацыі намеснік дырэктара Валянціна Ермалінская. – Год назад было ўведзена вывучэнне нямецкай мовы з чацвёртага па 9 клас. Вынік пераўзышоў усе чаканні.

Усе заняткі праводзяцца на аснове ўліку  асаблівасцяў псіхафізічнага развіцця кожнага дзіцяці.

Калектыў летась прымаў удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Лепшая ўстанова сацыяльнай адукацыі” і быў узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені. Галоўная наша мэта – навучыць дзіця гаварыць, думаць, мець здаровыя зносіны з аднагодкамі.

У рамках “Адчыненых дзвярэй” таксама была арганізавана выстава творчых работ навучэнцаў: карціны з алею, яечнай шалупайкі і макаронаў, вырабы з паперы і драўніны. Асобным блокам была выстава ваеннай зброі, прысвечанай Дню Перамогі.  На ўсю гэту прыгажосць пазірала лялька, якая заняла першае месца ў конкурсе масленічных лялек-2018.

Скончылася сустрэча канцэртам, дзе спачатку дзеці кружыліся ў вальсе, а пасля падрыхтавалі пранізлівы спектакль пра сям’ю.

IMG_4113


IMG_4158


IMG_4191

IMG_4183

IMG_4172

IMG_4130

IMG_4124

IMG_4120
Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26  мая петрыкаўская  школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення правяла Дзень адчыненых дзвярэй. – Мы жывём сяброўскай сям’ёй, – такімі словамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика