Сяброўства ў веры і спорце. 21.by

Сяброўства ў веры і спорце

08.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні летніх канікулаў навучэнцаў Бабуніцкай школы  наведалі  трэнер па  каратэ Алена Крукоўская з Мазыра і яе выхаванцы. Ініцыятарам сустрэчы стаў настаяцель бабуніцкай царквы Святой Жыватворнай Троіцы іерэй Сергій Капітан.

Сустрэча пачалася з наведвання   царквы, дзе айцец Сергій адслужыў набажэнства і падзяліўся сваімі думкамі пра фізічнае і духоўнае здароўе.

капітан

Дырэктар школы Уладзімір Герасіменка адзначыў, што менавіта здаровы лад жыцця дапамагае нам паспяхова рэалізоўваць свае планы, спраўляцца з цяжкасцямі.

З цікавасцю навучэнцы слухалі  пра якасці, якімі павінен валодаць кожны спартсмен-каратыст, каб не рабіць шкоды іншым. Трэнер таксама пазнаёміла з некаторымі стылямі каратэ, расказала пра неабходнасць пастаянных трэніровак,  прыгажосць гэтага віду спорту.  Юныя каратысты ў паказальным выступленні прадэманстравалі тэхніку адзінаборства.

А на дзень Святой Троіцы, прастольнае свята аграгарадка Бабунічы, у храме Святой Жыватворнай Троіцы адбылася літургія. Упрыгожаннем свята стаў хор з Мазыра пад кіраўніцтвам Ірыны Засінец. Сергій Капітан павіншаваў прыхаджанаў царквы, жыхароў аграгарадка і іншых населеных пунктаў раёна, з Днём Пяцідзясятніцы, пажадаў цялеснага і духоўнага здароўя. Пад святочны спеў званоў вакол храма прайшоў крыжовы ход. Затым ужо на вуліцы адбыўся святочны канцэрт для жыхароў і гасцей свята.

Па матэрыялах Тураўскай епархіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні летніх канікулаў навучэнцаў Бабуніцкай школы  наведалі  трэнер па  каратэ Алена Крукоўская з Мазыра і яе выхаванцы. Ініцыятарам сустрэчы стаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика