Час, наперад!
08.06.2018
—
Новости Общества
|
У Мінску пад слоганам “Час, наперад!” днямі прайшоў чарговы з’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У канцэртнай зале “Мінск” сабраліся школьнікі, студэнты, маладыя супрацоўнікі прадпрыемстваў, вайскоўцы і кіраўнікі грамадскіх арганізацый. Лейтматыў сустрэчы – падвядзенне вынікаў работы за папярэднія тры гады, абмеркаванне планаў. Удзельнікі агучылі праблемныя пытанні грамадскага аб’яднання, шляхі іх вырашэння, творчыя напрамкі БРСМ, новыя праекты. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава пацвердзіла, што маладзёжнаму руху на дзяржаўным узроўні надаецца значная ўвага: – На пятым Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка дакладна вызначыў, што моладзь – гэта стратэгічны рэсурс развіцця краіны. Гэта прынцыповая дзяржаўная палітыка. Сотні тысяч юнакоў і дзяўчат звязалі сваё жыццё з самай масавай арганізацыяй – Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, прынялі ўсвядомленае рашэнне ўзяць на сябе адказнасць за будучыню краіны. Гэтая задача пад сілу толькі сапраўдным лідарам, людзям з моцным унутраным перакананнем, адданым сваёй краіне. У рабоце з’езда прыняла ўдзел і першы сакратар Петрыкаўскага райкама БРСМ Дар’я Туравец, якая падзялілася ўражаннямі з журналістам нашай газеты. – Такія сустрэчы дазваляюць пазнаёміцца з калегамі, – расказала лідар раённай арганізацыі, – штосьці запазычыць, абмеркаваць крэатыўныя ідэі, складаныя моманты. Моладзь – гэта будучыня краіны, таму ёй трэба надаваць шмат увагі, накіроўваць, дапамагаць. У раёне БРСМ будзе працягваць актыўна працаваць з новым творчым накірункам. Запрашаем да нас! Т. СЯРГЕЕВА. Фота з “ВКонтакте”.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску пад слоганам “Час, наперад!” днямі прайшоў чарговы з’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У канцэртнай зале “Мінск” сабраліся школьнікі,...
|
|