"Раней думаў, што гэта немагчыма". Выпускник минской гимназии Максим Богданович поступил в Гарвард
11.06.2018 13:28
—
Новости Общества
|
«Сегодня наши выпускники разлетятся кто куда», — прозвучало во всех школах Беларуси 9 июня. 16-летний Максим Богданович из минской гимназии улетит прямо в Гарвард. Осенью прошлого года он сдал американские экзамены (на отлично), прошел интервью (блестяще) и получил приглашение от одного из лучших университетов мира. «Калі прачытаў той ліст, скакаў ад падлогі да столі. Бацька сказаў: „Супакойся“. А маці дагэтуль не вельмі рада, што я паеду на іншы кантынент», — рассказывает студент американского университета из Лиги плюща. — Толькі можна не факусаваць увагу на мне? — просит Максим, когда соглашается на интервью. — Хацелася б паказаць іншым, што гэта магчыма, і натхніць кагосьці, а не распавядаць пра сябе. Я ж не ўнікальны. «Неуникальный» Максим Богданович закончил белорусскоязычную гимназию № 4 города Минска. Стихи не пишет, но поэзию ценит. Особенно «Пагоню» — любимое из творчества своего тезки и из всего беллита. — Верш круты, імпануе гэтай падлеткавай рамантычнасці. Не скажу, што я рамантык, але настрой верша вельмі сугучны з тым, што адбываецца ў маім узросце. Встретиться Максим предлагает в Пушкинской библиотеке, где он готовился к американским экзаменам. Тут он — почти легенда, лицо которой пока не знают. — А вы ведаеце, што хлопчык з чацвёртай гімназіі паступіў у Гарвард? — обращается к нему читатель с седой бородой. — Наконт гэтага гутарыць будзеце? — Ну-у-у, так, пэўна, — смущается Максим. — То, можа, гэта ты і ёсць? — Ну, так. — Ты? Шуткуеш ці на самай справе? — растерянно смотрит на него незнакомец. Максим широко и смущенно улыбается. Фамилией парень обязан отцу, именем — бабушке. — Бабулі вельмі падабалася імя Максім. Яна прапанавала, і ўсе пагадзіліся. Хаця з дзяцінства думаў, што маму бянтэжыла сугучнасць з біяграфіяй пісьменніка. Але нядаўна высветліў, што яна нармальна ставілася да імені. Таму нічога асаблівага ў гэтай гісторыі няма. — Вялі ўлік, колькі разоў пры знаёмстве людзі рабілі здзіўлены твар: «Максім Багдановіч»? — Спачатку мне нават падабалася, было смешна. Асабліва настаўнікі ў пятым класе дзівіліся: «Наступны Багдановіч. Багдановіч?!» Амаль пры кожнай сустрэчы незнаёмцы падкрэсліваюць, што я цёзка беларускага паэта. Але прызвычаіўся, таму зараз не звяртаю ўвагі. К экзаменам готовился по видео на YouTube. По общему тесту SAT получил 1540 баллов из 1600Еще год назад на вопрос «Кем ты видишь себя через год?» Максим Богданович уверенно сказал бы: «Студентом медицинского университета». Парень собирался поступать на фармацевтический факультет и даже не думал уезжать за границу. — У мяне ніколі не было зневажальнага стаўлення да беларускай адукацыі і жадання абавязкова з’ехаць адсюль. Проста так атрымалася. Чтобы так получилось, Максим выучил английский язык, на отлично сдал четыре экзамена, написал убедительное эссе и уверенно прошел интервью с представителем Гарвардского университета. С репетитором Максим занимался всего четыре раза — все остальное время готовился сам. — Амерыканскія тэсты нашмат цікавейшыя за ЦТ. Само адчуванне ад падрыхтоўкі зусім іншае. Калі ЦТ — гэта маркота, а кожная гадзіна — прымус, то тут было вельмі цікава. Шмат, напрыклад, рыхтаваўся па відэа, якія знаходзіў на YouTube, а таксама адкрыў для сябе цудоўны сайт К поступлению в Гарвард американские школьники готовятся чуть ли не с детского сада. У Максима на это ушло 6−7 месяцев. В итоге — международный тест по английскому языку TOEFL он сдал на 109 баллов из 120, общий экзамен SAT — на 1540 из 1600, экзамен по химии — на 790 из 800, по биологии — на 760 из 800. А вот результат по математике Максим забыл. — Мне вельмі пашэнціла з настаўнікамі. Усё, што я ведаю, — з таго, чаму сам навучыўся і што мне дала школа. У нас, канешне, шмат праблем у адукацыі, але на сваім досведзе ўпэўніўся: ёсць настаўнікі, якія даюць моцныя веды, з якімі можна паступіць нават у Гарвард. Кроме этих результатов, Максим подавал выписку школьных оценок, эссе, три рекомендации и описывал свое внеучебное увлечение. О том, что ты учился в музыкальной школе сразу на двух инструментах, писать не стоит, говорит Максим. А вот про то, что занимался фехтованием, — разрешает: это увлечение ему помогло при поступлении. — Пункт, звязаны з заняткамі па-за межамі школы, дапамагае ўніверсітэту зразумець, хто ты такі. Таму ён вельмі важны, не менш за іншыя. Амерыканцам важна стварыць гарманічныя ўмовы, каб на кампусе жылі і вучыліся разам людзі з розных культур, якія будуць дапамагаць табе расці. Несмотря на уйму потраченных сил и времени, до января Максим считал поступление в США просто попыткой. К возможной неудаче он относился легко. Родители не очень поддерживали его идею и не особо интересовались процессом. Подготовкой документов, сдачей экзаменов он занимался сам, без чьих-либо подсказок. — Падаваў дакументы з такой думкай: «Жывем адзін раз. Калі не зраблю гэтага зараз, то пасля магчымасці не будзе». Так, заяўка забірае шмат часу і працы, аднак пасля вы будзеце адчуваць сябе супермэнам. Когда Максима пригласили на интервью, его неуверенность в успехе зашаталась. — Спачатку мне патэлефанавалі з Прынстанскага ўніверсітэта. Інтэрв'ю з ім прайшло нармалёва, але не вельмі: калі яно скончылася, столькі харошых думак прыйшло ў галаву! З Гарвардам атрымалася інакш. Замест стандартнай паўгадзіны мы размаўлялі 70 хвілін. Пра кнігі, антрапалогію, сітуацыю ў Беларусі. Распавядаў, як выступаў на канферэнцыях па гісторыі. Былі пытанні пра сям’ю, мае цікавасці. Адчуванне было касмічным. «Галоўнае, каб бацькі і вучні адразу не адкідвалі магчымасць з-за таго, што гэта нерэальна»В один из последних дней марта Максим проснулся, открыл электронную почту и нашел в нем письмо с заветным «Congratulations!». От радости начал звонить другу и кричать в трубку что-то неразборчивое. — Бацька сказаў: «Супакойся». Гэта было… — Максим, похоже, в деталях помнит тот день. — Твой сын паступіў у Гарвард, і першае, што ён кажа: «Супакойся»? Маці сказала: «Сур'ёзна? Правер яшчэ раз! Ты правільна пераклаў? Правер!» Вообще-то маме, говорит Максим, идея уехать за океан понравилась не очень: переживает, как он будет там один. Сам Максим этого не боится. — Я ўдзячны бацькам. На працягу ўсяго жыцця яны стваралі ўмовы, каб я мог займацца тым, што мне цікава. У іх не было ідэі-фікс: «Мой сын мусіць быць музыкам ці навукоўцам, таму не выйдзе са свайго пакоя, пакуль не дапрацуе». Не. Ніколі не было спрэчак у сям'і. Адна справа нешта вывучаць, калі ў тваёй сям'і ўсё добра, і зусім іншая, калі вы прыходзіце дадому і не хочаце там быць. Мне вельмі пашэнціла. Папа Максима работает терапевтом в поликлинике, мама — ведущим специалистом в Национальном центре интеллектуальной собственности. — Менавіта яны прывялі мяне на фехтаванне, яны далі сродкі на экзамены. Наогул, тэсты абышліся ў суму каля 1000 долараў. Гэта не тыя грошы, якія бацькі могуць проста даць са словамі: «Ідзі паспрабуй, можа, нешта і атрымаецца». Так, я пайшоў на рызыку. Затое цяпер маю поўнае фінансаванне сваёй вучобы і пражывання, а гэта 80 тысяч долараў на год. Я сам доўга лічыў: паступіць нерэальна. У мяне нават блок быў на гэты конт. Цяпер я хацеў бы сказаць: галоўнае, каб бацькі і вучні, якія разглядаюць гэтую магчымасць, не адкідвалі яе адразу з-за таго, што гэта немагчыма. Магчыма! 27 августа у Максима начнется учеба в престижном университете и, похоже, новая жизнь за океаном. На протяжении четырех будущих лет он планирует изучать нейробиологию. — Раней я не разглядаў кар’еру вучонага як магчымую для сябе. У Беларусі навукоўцам быць складана. А зараз усё больш думаю пра гэта. Мае прафесійныя мары хутка змяняюцца. Я ведаю толькі тое, што нічога не ведаю. Але ж мне вельмі хочацца працаваць у той сферы, якая мне сапраўды цікавая і ў якой я магу прыносіць карысць. Зараз, напрыклад, я гляджу розныя відэа, як ракавыя клеткі перастаюць быць ракавымі. Праз пэўны час, магчыма, цікавасць зменіцца. Галоўнае — я хачу прыносіць карысць гэтаму свету. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Сегодня наши выпускники разлетятся кто куда", - прозвучало во всех школах Беларуси 9 июня. 17-летний Максим Богданович из минской гимназии улетит прямо в Гарвард....
|
|