Кушлянскі фэст 2018 – сабраў сяброў. 21.by

Кушлянскі фэст 2018 – сабраў сяброў

16.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паэтычна-музычны фэст у музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча прайшоў па ініцыятыве Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры пры падтрымцы Смаргонскага райвыканкама.
IMG_5264.JPG

Урачыста адкрыў фестываль народны ансамбль народнай песні “Вечарынка” вакальна-харэаграфічнай кампазіцыяй “Прывітальная”. Удзельнікаў і гасцей свята прывіталі дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Зміцер Яцкевіч, начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва, загадчык музея-сядзібы Ф. Багушэвіча ў Кушлянах Алесь Жамойцін. Свае вершы прачыталі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэты Віктар Шніп і Ала Клемянок. Цікавую канцэртную праграму падрыхтавалі да свята фальклорныя калектывы Смаргоншчыны.

IMG_5284.JPG


IMG_5285.JPG


IMG_5294.JPG


IMG_5324.JPG


IMG_5317.JPG


IMG_5377.JPG


IMG_5310.JPG


IMG_5543.JPG


Працавалі тэматычныя пляцоўкі, праводзіліся бясплатныя экскурсіі па экспазіцыі музея, можна было набыць сувеніры, паўдзельнічаць у віктарыне, музейна-педагагічных занятках па вырабе батлеечнай лялькі і паглядзець спектакль батлейкі, які ладзілі вядучы навуковы супрацоўнік музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец і загадчык філіяла “Беларуская хатка” Таццяна Лабада. Навуковы супрацоўнік музея гісторыі беларускай літаратуры Алена Канапацкая знаёміла маленькіх наведвальнікаў з народнымі музычнымі інструментамі, даючы магчымасць патрымаць іх і нават паспрабаваць зайграць.

IMG_5387.JPG


IMG_5523.JPG


IMG_5580.JPG


IMG_5382.JPG


IMG_5528.JPG


IMG_5572.JPG


IMG_5366.JPG

Напрыканцы фэсту ладзіўся бард-сядзібнік, дзе выступілі выканаўцы песень пад гітару Міхаіл Бараноўскі, Андрэй Мельнікаў, Зміцер Бартосік.

 

IMG_5617.JPG

 

IMG_5606.JPG


IMG_5462.JPG


IMG_5372.JPG


IMG_5266.JPG


IMG_5248.JPG


IMG_5243.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паэтычна-музычны фэст у музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча прайшоў па ініцыятыве Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры пры падтрымцы Смаргонскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика