Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Смаргоні» віншуюць медработнікаў. 21.by

Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Смаргоні» віншуюць медработнікаў

19.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прафесія ўрача – адна з самых старых у свеце, менавіта яна лічыцца самай запатрабаванай. Кожны з нас хоць бы раз у жыцці звяртаўся да доктара за дапамогай і лячэннем. Бо нават у самым пачатку жыцця чалавека непасрэдны ўдзел прымаюць урачы.

Поздр мед1.jpg

Дзень мэдыка – гэта не проста нагода сказаць дзякуй прафесіяналам у белых халатах. У першую чаргу гэта выраз павагі і прызнання заслуг тых, хто штодня ратуе жыцце, абараняе ад хвароб, дапамагае вярнуць радасць жыцця і ўпэўненасць у сабе і ўласных сілах.

У рамках Дня медыцынскага работніка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Смаргоні» прайшла забава для дзяцей «Добры дзень, Айбаліт!».

У госці да дзяцей прыходзіў адзін з любімых казачных герояў – Доктар Айбаліт. Які, весяліўся і паднімаў усім настрой. Дзеці ў сваю чаргу, паўтарылі асноўныя складнікі здароўя: заняткі фізкультурай, захаванне культурна-гігіенічныя навыкі, ўжыванне ў ежу карысных прадуктаў, гартаванне.

Старэйшыя групы здзейснілі займальную экскурсію ў медыцынскі кабінет, але не лячыцца, а даведацца знутры аб працы медыцынскай сястры.

Анастасія Андрэеўна з задавальненнем распавядала аб сваёй працы, аб тым, што ў кожнага дзіцяці ёсць свая медыцынская карта, аб тым, як і навошта складаецца меню. Дзеці пабывалі ў працэдурным кабінеце, разгледзелі "вялікія" шалі і "велізарны" ростомер.

Выхаванцы малодшай групы павіншавалі нашу любімую медсястру з прафесійным святам і падарылі ёй невялікія падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

У агульным - уражанняў дзеці атрымалі масу!

А добры настрой дапамагае нашаму здароўю, бо ўсмешка – гэта абарона ад хвароб.

Т. М.ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафесія ўрача – адна з самых старых у свеце, менавіта яна лічыцца самай запатрабаванай. Кожны з нас хоць бы раз у жыцці звяртаўся да доктара за дапамогай і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика