Смаргонскія спартсмены АПК – лепшыя ў вобласці
26.06.2018
—
Новости Общества
|
У склад смаргонскай каманды ўваходзілі фізкультурнікі філіяла “Жодзішкі”, СВК “Саўбел” і “Сінькі”, а таксама прадстаўнікі камбіната хлебапрадуктаў, “Смаргонскіх малочных прадуктаў”.
Абласная спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу аднавілася пасля чатырохгадовага перапынку. Сёлета спаборніцтвы праходзілі ў Лідзе Спаборніцтвы праводзіліся па васьмі відах спорту. Смаргонскія спартсмены былі лепшымі ў плаванні, стральбе, лёгкай атлетыцы, трэці вынік мелі ў тэнісе, а ў астатніх відах занялі другую прыступку п’едэстала. У выніку наша каманда заняла першае агульнакаманднае месца. Кожны ўдзельнік абласной спартакіяды вярнуўся з узнагародай, а каманда - з тытулам пераможцы. Траім членам нашай каманды даверана прадстаўляць Гродзеншчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Гэта механізатар з СВК “Саўбел” Вадзім Горскі, спецыяліст СВК “Сінькі” Ірына Вароніна і Наталля Жырдзеева з прафесіянальнага політэхнічнага ліцэя. Ул. кар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У склад смаргонскай каманды ўваходзілі фізкультурнікі філіяла “Жодзішкі”, СВК “Саўбел” і “Сінькі”, а таксама прадстаўнікі камбіната хлебапрадуктаў,...
|
|