“Радзіма. Гонар. Людзі”. 3 ліпеня — свята незалежнасці Беларусі!. 21.by

“Радзіма. Гонар. Людзі”. 3 ліпеня — свята незалежнасці Беларусі!

03.07.2018 17:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Бярозаўшчыны!

Ад шчырага сэрца віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэта галоўнае дзяржаўнае свята, у якім зліліся ў адзі-нае вялікія і святыя падзеі – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць.

Мы ганарымся нашай незалежнай краінай і яе багатай спадчынай. Сёння ўсе мы ў адказе за  будучыню нашай дзяржавы. Нас аб’ядноўваюць любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай. Гэта нам па сілах. І мы ўпэўнены, што суверэнітэт і незалежнасць заўсёды будуць асновай дынамічнага і паспяховага развіцця Беларусі.

Дарагія ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны! Дзякуем за тое, што вы змаглі выстаяць, вынесці на сваіх плячах увесь цяжар самай страшнай вайны, абаранілі краіну ў часы ваеннага ліхалецця і аднавілі яе ў пасляваенныя гады. Вы, нашы вызваліцелі, падарылі нам самае дарагое, што можа быць у чалавека, – жыццё і свабоду.

Ад усёй душы жадаем жыхарам Бярозаўшчыны моцнага здароўя, шчасця, дабра, дастатку, міру, веры ў свае сілы, поспехаў у справах і пачынаннях дзеля росквіту нашай незалежнай Беларусі.

Няхай вашы сэрцы напаўняюцца гонарам за нашу краіну, імкненнем да адзінства і згоды, а ваша плённая праца гарантуе нашчадкам шчаслівую будучыню.

Старшыня Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта Л.А. Мартынюк.

Старшыня Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў А.Б. Пятроўскі.

*   *   *

Дорогие жители Березовщины!

Сердечно  поздравляю вас с Днем Независимости Республики Беларусь!

3 июля 1944 года стало судьбоносным днем для нашей страны. Эта дата всегда будет напоминанием о том, как народ смог объединиться перед лицом врага, выстоять в нелегкой борьбе и избавить мир от фашизма. Именно в этот день столица Беларуси – город  Минск – была освобождена от фашистских захватчиков.

Сегодня мы по традиции отдаем дань уважения и памяти павшим на полях сражений за свободу и независимость Беларуси и благодарим ветеранов Великой Отечественной войны за их подвиг.

В Год малой родины важно не только словами, но и делом почтить память наших доблестных воинов, оказать уважение и почет нашим героям!

Как отмечал Глава государства в Послании белорусскому народу и Национальному собранию, независимость нашей страны, ее авторитет, спокойствие в обществе, качественное образование, высокая культура и достижения в спорте в первую очередь зависят от успешности экономики.

Сегодня на каждого из нас возложена важнейшая задача – обеспечение экономического развития государства. Особая ставка сделана на малый и средний бизнес. Согласованная и направленная на положительный результат работа каждого из нас, безусловно, будет способствовать построению стабильной и экономически независимой Беларуси.

От всего сердца желаю вам крепкого здоровья, счастья, мира и взаимопонимания в семье, успехов в труде и в любых ваших начинаниях.

С уважением заместитель председателя Постоянной комиссии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь по законодательству и государственному строительству В.И. Чайчиц.

*   *   *

Паважаныя жыхары і госці Бярозаўшчыны!

Ад шчырага сэрца віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

У жыцці кожнага народа ёсць самыя галоўныя дні і падзеі, якія з’яўляюцца момантам адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы і выклікаюць найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх грамадзян. Для нашай Радзімы такой датай па праву лічыцца дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Самаахвярнай барацьбой з ворагам, непахіснай воляй і незвычайнай мужнасцю нашы бацькі, дзяды і прадзеды адстаялі мір, свабоду і незалежнасць. Менавіта 3 ліпеня па волі беларускага народа і стала Днём Незалежнасці.

За адносна невялікі перыяд часу агульнымі намаганнямі беларускага народа без сацыяльных узрухаў пабудавана паўнацэнная суверэнная дзяржава – Рэспубліка Беларусь. Нашу Радзіму не толькі паважаюць і з ёй лічацца ў свеце, але спадзяюцца на рэзультатыўнасць мірных намаганняў нашага кіраўніцтва і народа.

Прыярытэтам беларускай дзяржавы было і застаецца правядзенне моцнай сацыяльнай палітыкі. Незалежная Рэспубліка Беларусь забяспечыла сваіх грамадзян неад’емным правам на паўнацэннае жыццё, вучобу, стваральную працу, якаснае медыцынскае абслугоўванне і на ўсё, без чаго чалавек не можа адчуваць сябе свабодным і шчаслівым.

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе далейшага росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і і родных…

Сардэчна жадаем здароўя, міру і шчасця вам і вашым родным! Няхай кожны дзень вашага жыцця поўніцца згодай і дабрабытам, цяплом і ўсмешкамі, поспехамі і новымі дасягненнямі!

З павагай да вас дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання Леанід КАЧЫНА і Анатоль ТКАЧУК.

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстыя віншаваннні ад прадстаўнікоў раённай улады і дэпутатаў парламенту.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика